Рухала́ Мусаві́ Хамейні́ (; ) — іранскі рэлігійны і дзяржаўны дзеяч. Вялікі аятала, Рахбар (правадыр), лідар Ісламскай рэвалюцыі 1979 года ў Іране. Вышэйшы кіраўнік Ірана з 1979 года.
Біяграфія Атрымаў рэлігійную адукацыю. З 1922 года ў г. Кум, выкладаў. у 1950-я гады атрымаў тытул «аятала». З 1963 года знаходзіўся ў апазіцыі да шахскага рэжыму Ірана. За крытыку рэформ шаха Махамеда Рэза Пехлеві быў высланы ўладамі ў Турцыю, затым пераехаў у Ірак (1964), пазней — у Францыю (1978). За час выгнання стаў лідарам іранскай апазіцыі.
Яго арышт пацягнуў самыя буйныя хваляванні за дзесяцігоддзе, звыш за 1000 забітых. У студзені 1979 года вярнуўся на радзіму, узначаліў Іранскую рэвалюцыю (1978—79). З 1 лютага 1979 года лідар Савета ісламскай рэвалюцыі, да якога 11—13 лютага перайшла ўся ўлада ў краіне.
Паводле распрацаванай ім канцэпцыі тэакратычнай дзяржавы і створанай на яе аснове Канстытуцыі Ісламскай Рэспублікі Іран 1979 года Рухала Мусаві Хамейні быў пажыццёвым духоўным лідарам (Рахбарам) і фактычным правіцелем Ірана. Праводзіў курс на ісламізацыю ўсіх бакоў жыцця краіны, канфрантацыю з ЗША, на пераможнае завяршэнне ірана-іракскай вайны (1980—88). У ліпені 1988 года пагадзіўся на мірнае ўрэгуляванне ірана-іракскага канфлікту.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Кіраўнікі Ірана Катэгорыя:Палітыкі-эмігранты Катэгорыя:Вялікія аяталы Катэгорыя:Дзеячы Ісламскай рэвалюцыі Катэгорыя:Правадыры паўстанняў Катэгорыя:Антыкамуністы Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Ірана