«Маўклівы сябар» () — мастацкі фільм 2025 года рэжысёркі . Галоўныя ролі выканалі , Леа Сейду, , . Фільм з’яўляецца супольнай вытворчасцю Германіі, Францыі, Венгрыі, Кітая.
Сюжэт Фільм апавядае тры гісторыі, якія адбываюцца ў Марбургскім універсітэце ў розныя эпохі.
2020 год. Ганконгскі прафесар Тоні Вонг прыбывае ў Марбург, каб прачытаць лекцыю па нейрабіялогіі. Калектыў універсітэта ладзіць урачысты абед у гонар госця, лекцыя збірае поўную аўдыторыю студэнтаў і візіт праходзіць на найвышэйшым узроўні. Аднак тут здараецца нечаканае: пачынаецца пандэмія. Выкладчыкі і студэнты адпраўляюцца на самаізаляцыю, вярнуцца ў Ганконг не ўяўляецца магчымым, і прафесар вымушаны пасяліцца ў апусцелым кампусе. Калі яго прабыванне там зацягваецца, ён вырашае паэксперыментаваць і правесці нейрабіялагічныя даследаванні ў адносінах да старога разложыстага дрэва, што расце ва ўніверсітэцкім парку.
1908 год. У Марбургскі ўніверсітэт пачынаюць прымаць жанчын, але гэта зусім не падабаецца камісіі пажылых прафесараў. На ўступным экзамене яны ўсяляк спрабуюць збянтэжыць і прынізіць канкурсантак, задаючы няёмкія пытанні біялагічнага характару. Экзамен вытрымлівае толькі адна дзяўчына – Грэта. Цяпер яна нароўні з мужчынамі – студэнтка біялагічнага факультэта. Аднак паступленне ва ўніверсітэт – гэта толькі першае выпрабаванне маладой жанчыны ў барацьбе за свае смелыя мары.
1972 год. У той жа ўніверсітэт, але на літаратурны факультэт паступае хлопец Ханэс. З першых жа крокаў ён закохваецца ў дзяўчыну з біялагічнага, якая спрабуе выявіць нешта падобнае да эмоцый і пачуццяў у раслін. Адпраўляючыся ў вандроўку, дзяўчына даручае Ханэсу догляд яе паддоследнай герані. Чужы для хлопца кірунак неўзабаве становіцца яму сваім і пачынае цікавіць ці не больш, чым сама дзяўчына.
Акцёрскі склад — Тоні — Грэтэ — Ханэс Леа Сейду — Аліса — Антон — Джул Лука Валенціні — Франчэска Фелікс Бурозэ — Макс
Узнагароды Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 12 кінаўзнагародамі і яшчэ 7 намінацыямі.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы-драмы 2025 года Катэгорыя:Фільмы Германіі 2025 года Катэгорыя:Фільмы Францыі 2025 года Катэгорыя:Фільмы Венгрыі 2025 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Германіі Катэгорыя:Фільмы-драмы Францыі Катэгорыя:Фільмы-драмы Венгрыі Катэгорыя:Фільмы на нямецкай мове Катэгорыя:Фільмы Ільдзіка Эньедзі