Гарадзішча — помнік археалогіі, знаходзіцца за 0,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Краснае (Маладзечанскі раён), каля чыгуначнага пераезда. Пашкоджана кар’ерам.

Пляцоўка памерам 80х85 м. Вышыня — 3,5 — 8 м. Захаваліся рэшткі рова. Адкрыта Ф. В. Пакроўскім. Абследаваў Я. Г. Звяруга ў 1985 г. Знойдзены фрагменты керамікі, абломкі цэглы. Датаванне: I тысячагоддзе да н.э. — I тысячагоддзе н.э.

Спасылкі

heritage.gov.by

Катэгорыя:Гарадзішчы Маладзечанскага раёна Катэгорыя:Краснае (Маладзечанскі раён)