Вуліца Лазарава — вуліца ў Заводскім раёне Мінска. Названа ў гонар г. рускага флатаводца ў 1951 г. Ідзе ад Ахоцкага завулка да Ангарскай вуліцы, перасякаючы шэраг вуліц і завулкаў Паўночнага пасёлкаПаводле базы Геодзен. Архітэктура адносіцца да сектара індывідуальнай жылой забудовы.

Цікавыя факты Яшчэ адна вуліца Лазарава ў Беларусі ёсць у вёсцы Даброціна Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці. Вуліца Лазарава робіць складанае скрыжаванне з вуліцамі Іркуцкай і Варвашэніпаводле карты Яндэкс. Згодна інтэрв'ю краязнаўцы Вадзіма Зеленкова тэлеканалу СТБ, на адным з катэджаў вуліцы гаспадар павесіў побач з таблічкай на беларускай мове «Вуліца Лазарава» рускамоўны аналаг «Улица Лазарево», бо відавочна не ведаў паходжанне тапонімаСеверный поселок в Минске: неизвестные речки, удивительная топонимика и уникальный памятник солдатам // Рэпартаж СТБ ад 16.04.2017.

Крыніцы

Спасылкі

Вуліца Лазарава на АТО.ВУ Вуліца Лазарава ў базе даных Геадзэн Фотаграфіі вуліцы на сайце Адміністрацыі Заводскага раёна Мінска

Катэгорыя:Заводскі раён (Мінск)