Расійская авіяцыйная група місіі ААН у Судане/Паўднёвым Судане, РАГ МААНС/МААНПС () — фарміраванне Узброеных сіл Расіі, вылучанае для місіі ААН у Судане.
Гісторыя Першыя расійскія міратворцы з’явіліся ў Судане ў красавіку—маі 2005 года, калі СБ ААН у сваёй рэзалюцыі 1590 (2005) ад 24 сакавіка 2005 года пастанавіў заснаваць місію ААН у Судане. Місія займалася аказаннем бакам паслуг і палітычнай падтрымкі, кантралявала і забяспечвала бяспеку, а таксама прапаноўвала дапамогу ў розных галінах, у тым ліку ў кіраванні, аднаўленні і развіцціАнатолий Исаенко. Тяжелая операция ООН в Южном Судане // Независимое военное обозрение, 18 октября 2016.
З красавіка 2006 года па сакавік 2012 года ў склад місіі ўваходзіла група расійскіх верталётаў, дыслакаваная ў горадзе Джуба. Першапачаткова кантынгент уключаў у сябе чатыры верталёты Мі-8МТВ і 120 чалавек асабовага складу. Затым у 2010 годзе для суданскай місіі былі вылучаныя яшчэ чатыры верталёты Мі‑8МТ, якія прымалі ўдзел у міратворчай аперацыі Еўрапейскага Саюза ў Рэспубліцы ЧадАнатолий Исаенко. Миротворчество в Африке // РСМД, 11 октября 2019. Для вядзення радыёабмену на англійскай мове з калегамі іншых краін пры верталётчыках працавалі ваенныя перакладчыкі (7 чалавек), якія ўваходзілі ў склад верталётнага звяна (5) і штаба (2), а таксама афіцэр па ўзаемадзеянні.
У 2011 годзе, калі ад Паўднёвы Судан абвясціў незалежнасць, расійскія міратворцы чакалі, што працы ў іх зменшыцца, але гэтага не адбылося. Наадварот, нагрузка на іх узрасла амаль удвая. Так, за пяць месяцаў службы некаторыя з лётчыкаў маглі адлятаць больш за 200 гадзін — пры норме ў Расіі 50—100 гадзін у год.
Пункт дыслакацыі Лагер расійскай групы быў празваны Міхайлаўкай () у гонар кіраўніка першай змены. Раней тут была пустка, празваная мясцовымі «змяінай ямай». Месца было вельмі непрыдатным. А таму экіпажы разам са сваёй асноўнай работай займаліся будайнічымі працамі і ўладкаваннем лагера. З часам у пункце дыслакацыі ўсталявалі домікі-модулі, альтанкі, пабудаваны лазня з купальняй і трэнажорная зала, а вакол засадзілі экзатычныя расліныЛегко ли быть миротворцем в Африке // РИА Новости, 9 сентября 2011.
Крыніцы
Катэгорыя:Расійская ваенная прысутнасць за мяжой Катэгорыя:Воінскія часці і фарміраванні Расіі Катэгорыя:ВПС РасііКатэгорыя:Міратворчыя місіі і аперацыі ААНКатэгорыя:Гісторыя СуданаКатэгорыя:Гісторыя Паўднёвага Судана