Лен Сконэ () — лен, размешчаны на паўднёвым узбярэжжы Швецыі ў правінцыі Сконэ. Мяжуе з ленамі Крунуберг, Халанд і Блекінге. Цэнтральны горад — Мальмё. Кіраўніцтва лена знаходзіцца ў Мальмё і Крысціянстадзе, які да 1997 года з'яўляўся цэнтрам асобнага лена. Ландсгёўдынгам з 2012 года з'яўляецца Маргарэта Польсан.
Геаграфія
Межы лена амаль цалкам супадаюць з межамі гістарычнай правінцыі Сконэ, за выключэннем прыходу Эстра Каруп, які належыць да гістарычнага Халанда. Лен Сконэ падзяляецца на 33 камуны. Населніцтва складае 1,28 млн. чал. — прыкладна 13% ад усяго насельніцтва Швецыі, гэта больш за насельніцтва ўсяго Норланда.
Лен злучаецца з астатняй Еўропай праз Эрэсунскі мост паміж Мальмё і Капенгагенам.
Найбуйнейшыя гарады Найбуйнейшымі гарадамі Сконэ з'яўляюцца: Мальмё (280 415 чал.), Хельсінгбарг (97 122 чал.), Лунд (82 800 чал.), Крысціянстад (35 711 чал.), Ландскруна (30 499 чал.).