Авіябаза Хамадан, таксама авіябаза Шахрахіبمبافکنهای روسیه از پایگاه هوایی همدان عازم ماموریت جنگی در سوریه شدند, BBC Persian або авіябаза Наджэ () — авіябаза, размешчаная за 47 км на поўнач ад горада Хамадан (Іран). Названая ў гонар лётчыка капітана Махамеда Наджэ.
Гісторыя У 1980 годзе на авіябазе ўлады прадухілілі спробу дзяржперавароту.
Да сярэдзіны 2014 года на базе размяшчаліся: 31-я тактычная разведвальная эскадрылля на самалётах RF-4Е; 31-я тактычная знішчальная эскадрылля на самалётах F-4Е.
З 23 лістапада 2015 года Хамадан выкарыстоўваўся расійскай авіяцыяй падчас ваеннай аперацыі ў Сірыі. На аэрадроме перыядычна грунтаваліся далёкія бамбардзіроўшчыкі Ту-22М3 і франтавыя бамбардзіроўшчыкі Су-34.
20 жніўня 2016 года расійскія СМІ распаўсюдзілі інфармацыю аб нібыта дадзеным Іранам Расіі дазволе на бестэрміновае выкарыстанне авіябазы Хамадан для нанясення авіяўдараў па пазіцыях ІДІЛ, аднак пазней кіраўнік МЗС Ірана раскрытыкаваў Маскву за распаўсюд гэтай інфармацыі, заявіўшы, што база больш не выкарыстоўваецца расійскай авіяцыяй.
Гл. таксама Кааліцыя Расія–Сірыя–Іран–Ірак
Крыніцы
Катэгорыя:Узброеныя сілы Ірана Катэгорыя:Расійская ваенная прысутнасць за мяжой