Сядзіба Лабецкіх — помнік жылой архітэктуры ў в. Цясноўка Клецкага раёна.

Займае прыпаднятую лагчынападобную даліну плошчай каля 20 га. Маёнтак і ўсе асноўныя будынкі былі ўзведзены ў сярэдзіне XIX стагоддзя ў стылі неакласіцызму. Захаваліся фрагменты.

Сучасны стан Перад домам захаваліся контуры авальнага партэра, на якім насаджэннямі апошняга часу сфарміраваліся густыя зараслі з розных парод.

З левага боку ад дарогі, перад сядзібным домам размешчаны невялікі будынак былой старожкі ў аварыйным стане, затым фрагменты сядзібнага дома ў руйнаваным стане і знаходзіцца будынак афіцыны. З правага боку, за партэрам, размешчаны драўляны свіран, лядоўня (ці склеп), падмурак неўстаноўленага страчанага будынка і побач з ім, аднапавярховы драўляны будынак (магчыма раней жылы дом). Далей размяшчаўся гаспадарчы двор з асобнымі пабудовамі ў нездавальняючым стане, якія захаваліся да цяперашняга моманту. Будынкі сядзібы не выкарыстоўваюцца.

Алея з дуба чарэшчатага захавалася на працягу 250 м уздоўж дарогі ў напрамку да выезду. Таксама гэты від дуба прысутнічае ў ахоўным абсаджванні сядзібы з заходняга і паўночнага боку. Захаваўся ўчастак пладовага саду на паўночна-заходняй ускраіне тэрыторыі і фрагментарна прасочваюцца рэшткі садоў, больш старых, у паўночнай і паўночна-ўсходняй частках.

Спасылкі

heritage.gov.by

Катэгорыя:Сядзібы Клецкага раёна Катэгорыя:Цясноўка