Ваенны фільм або батальны фільм — гістарычны мастацкі фільм, які рэканструюе падзеі рэальнай вайны або бітвы, амуніцыю, зброю, прыёмы і арганізацыю бою. У цэнтры мастацкай кампазіцыі батальнага фільма звычайна знаходзіцца сцэна галоўнай бітвы, здымкі якой спалучаюць шырокія панарамныя планы з буйнымі планамі герояў фільма.

Батальныя фільмы — адны з самых затратных жанраў у кінематографе, паколькі часта патрабуюць прыцягнення або вырабу ваеннай тэхнікі, разбурэння дэкарацый, вялікіх касцюміраваных масовак, складаных камп’ютарных эфектаў і т. п.

У савецкім і расійскім кіно ваенным фільмам таксама называюць любы фільм пра падзеі 1941—1945 годаў, незалежна ад наяўнасці батальных сцэн.

Фільм любога жанру, які выкарыстоўвае для фабулы ваенныя падзеі, у кінакласіфікацыі абазначаецца падвойнымі азначэннямі: ваенна-гістарычны, ваенна-біяграфічны, ваенна-прыгодніцкі, ваенна-дэтэктыўны, ваенна-лірычны, ваенна-камедыйны і г. д.

Літаратура

(revised ed. 2015, )

Катэгорыя:Жанры кіно

Катэгорыя:Войны ў культуры і мастацтве Катэгорыя:Дакументальныя фільмы пра вайну