Кардафанская кампанія (з 2023) — эпізод канфлікту паміж прыхільнікамі суданскіх генералаў Абдэля аль-Бурхана і Махамеда Дагала, звязаны з барацьбой за рэгіён .

Ход баявых дзеянняў 2023 15 красавіка Сілы аператыўнай падтрымкі бяруць пад свой кантроль аэрапорт Эль-Абейд. З 21 красавіка сутыкненні вакол горада працягнуліся. У чэрвені ўрадавая армія нанесла авіяўдары па Эль-Абейду. На працягу ўсяго лета ў раёне горада фіксаваліся сутыкненні, горад трапіў у аблогу. 17 верасня Узброеныя сілы і мяцежнікі сілы зноў уступілі ў бой у Эль-Абейдзе: урадавая армія нанесла паражэнне праціўніку за межамі горада. У адказ САП абстралялі населены пункт, што прывяло да ахвяр сярод мірнага насельніцтва.

На працягу года САП і саюзнікі захапілі Вад-Банду, Вад-Ашана, вайсковую базу Тэйба, нафтавае радовішча Баліла.

Паралельна з байцамі арміі Дагала (Сіламі аператыўнай падтрымкі), да баявых дзеянняў падключыліся баевікі адной з фракцый групоўкі «Народна-вызваленчы рух Судана–Поўнач» — прыхільнікі Абдэлазіза аль-Хілу. 8 чэрвеня яны актывізаваліся ў раёне Кадуглі, узяўшы пад кантроль вайсковыя базы, нягледзячы на дзеючае пагадненне аб спыненні агню з Узброенымі сіламі Судана. Пазней атрады паўстанцаў разам з САП правялі напад на Даланг.

2024 2 студзеня 2024 года баевікі САП атакавалі горад Барах. 22 студзеня мяцежнікі пачалі наступленне на горад Бабануса. Іх мэтай быў штаб 22-й пяхотнай дывізіі. 11 лютага генерал Махамед Дагала заявіў пра поўны захоп Бабанусы.

20 чэрвеня паўстанцы атакавалі і захапілі Аль-Фулах, а разбітыя ўрадавыя войскі адступілі да Бабанусы. Хутка, 5 ліпеня, баевікі пры падтрымцы эфіопскіх наёмнікаў бяруць Аль-Мейрам. Гарнізон горада збег у суседні Паўднёвы Судан.

2025 13 студзеня 2025 года Узброеныя сілы Судана адваявалі Каркараю і Хаджар аль-Джавад на дарозе паміж Далангам і Кадуглі, 30 студзеня — Ум-Рувабу, а 17 лютага ўзялі Эр-Рахад, праз два дні — Сідру.

23 сакавіка САП бяруць Лагаву. 31-га чысла мяцежнікі заявілі аб кантролі над Хор-эль-Далайбай.

1 мая прыхільнікі Дагала захапілі Эн-Нахуд. 11 і 13 мая ўрадавыя войскі адбілі Аль-Хуваі і Аль-Хамадзі, 19-га — раён Ум-Лібана. 23 мая САП і іх саюзнікі абвясцілі аб захопе Эд-Дубейбата. 7 чэрвеня паўстанцы захапілі горад Ум-Дэхіліб. Роўна праз месяц байцы прыхільнікі Бурхана бяруць гарады Аль-Рыаш і Казгалі. 7 верасня ўрадавыя войскі заявілі пра вызваленне гарадоў Казгейль і Фартангул. Праз тры дні УСС адбілі Барах. 13 верасня САП захапілі вёску аль-Аяра ў Паўночным Кардафане, адціснуўшы праціўніка на ўскраіну Эль-Абейда, а праз два дні заявілі пра тое, што адбілі Казгейль і Аль-Рыаш.

16 лістапада ўрадавая армія абвясціла, што адваявала раёны Казкіль і Ум Дам Хадж Ахмед. На наступны дзень войска Бурхана адваявала Барах.

У канцы лістапада мяцежнікі разгарнулі наступленне на Бабанусу. 1 снежня баевікі ўсталявалі кантроль над горадам. Затым 8 снежня САП захапілі кантроль над нафтавым радовішчам Хегліг. Пазней бакі заключылі пагадненне і вывелі свае сілы з Хегліга, перадаўшы кантроль над радовішчам Сілам абароны Паўднёвага Судана.

2026 У пачатку года назіралася павелічэнне колькасці нападаў беспілотнікаў у рэгіёне. Апроч таго, САП і саюзнікі таксама заявілі аб захопе Эль-Бардаба, на поўнач ад Кадуглі.

27 студзеня УСС вызваляюць Дылінг. 3 лютага прыхільнікі Бурхана выбіваюць аблогу з Кадуглі, але праз месяц мяцежнікі зноў акружаюць горадhttps://www.dabangasudan.org/en/all-news/article/fierce-clashes-in-south-kordofan-as-rsf-seizes-key-town. 5 сакавіка, пасля разлютаваных баёў, урадавыя войскі аднавілі кантроль над горадам Бара.

Гуманітарная сітуацыя 1 чэрвеня 2023 года прадстаўнікі Сусветнай харчовай праграмы заявілі, што са складоў у горадзе было выкрадзена харчаванне для 4,4 млн чалавек.

13 жніўня мясцовыя ўлады на падкантрольнай войскам аль-Хілу тэрыторыях заявілі пра голад у некаторых раёнах Паўднёвага Кардафана, уключаючы Нубійскія горы, і штаце Блакітны Ніл, які закрануў каля трох мільёнаў чалавек. Да 17 кастрычніка ў Нубійскіх гарах ад недаядання памерла па меншай меры 646 чалавек.

Крыніцы

Катэгорыя:Бітвы і аперацыі Трэцяй грамадзянскай вайны ў Судане