Лявонаўка — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці, у складзе Барздоўскага сельсавета.

Размешчана за 16 км на паўднёвы ўсход ад Оршы. Побач з вёскай праходзіць аўтадарога Крычаў — Орша — Лепель () і чыгунка Крычаў — Орша.

Гісторыя Згадваецца ў 1643 як вёска Лявонава Слабада ў Казловіцкім войтаўстве Шклоўскай воласці ў Аршанскім павеце ВКЛBiblioteka Czartoryskich w Krakowie, sygn. 9233, ark. 174v.. Перад вайной у вёсцы жыло 280 чалавек у 70 дварахЛеоновка .

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў снежні 1943 года гітлераўцамі было спалена 70 дамоў.

Катэгорыя:Барздоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Аршанскага раёна