Хасэ Пасіяна Лаўрэль-і-Гарсія (; 9 сакавіка 1891, Танауан, Батангас, Генерал-капітанства Філіпіны, Новая Іспанія, Іспанская імперыя — 6 лістапада 1959, Маніла, Філіпіны) — палітычны лідар марыянеткавай дзяржавы, створанай Японіяй падчас Другой сусветнай вайны. Тым не менш, на сучасных Філіпінах прызнаецца трэцім прэзідэнтам краіны.

У час Другой сусветнай вайны, калі японскія войскі захапілі Філіпіны ў 1942 годзе, Лаўрэль пайшоў на супрацоўніцтва з японскімі акупацыйнымі ўладамі і ўдзельнічаў у арганізацыі часовага ўрада, затым стаў старшынёй камітэта па падрыхтоўцы канстытуцыі; падчас выбараў 1943 года быў абраны прэзідэнтам Другой Філіпінскай рэспублікі. Прадстаўляў Філіпіны падчас Вялікай Усходнеазіяцкай канферэнцыі ў Токіа ў 1943 годзе. Падчас вайны Лаўрэль быў двойчы атакаваны партызанамі. Калі ў сакавіку 1945 года на Філіпіны для іх абароны прыбылі дадатковыя японскія сілы пад камандаваннем Тамаюкі Ямасіты, ён аказаў яму значную падтрымку. Пасля капітуляцыі Японіі 15 жніўня 1945 года Лаўрэль абвясціў аб роспуску ўрада Філіпінскай Рэспублікі, і неўзабаве амерыканскія акупацыйныя ўлады на чале з генералам Д. Мак-Артурам арыштавалі яго і заключылі ў турму Сугама ў Токіа.

У ліпені 1946 года Лаўрэль вярнуўся на Філіпіны. У 1948 годзе тагачасны прэзідэнт Мануэль Рохас памілаваў яго. Лаўрэль спачатку меў падтрымку ў краіне, у 1951 годзе быў абраны ў сенат, а таксама падтрымліваў Р. Магсайсая на прэзідэнцкіх выбарах. У 1954 годзе наведаў ЗША як лідэр дэлегацыі, якой трэба было заключыць шэраг гандлёвых пагадненняў. Пайшоў з палітыкі ў 1957 годзе, памёр у 1959 годзе.

Крыніцы

Катэгорыя:Прэзідэнты Філіпінаў