Сверэ Фарстад (; ) — нарвежскі канькабежац, Алімпійскі чэмпіён, чэмпіён Еўропы і рэкардсмен свету.

Падчас другой сусветнай вайны, калі не праводзіліся міжнародныя спаборніцтвы, Сверрэ Фарстад займаўся гімнастыкай і цяжкай атлетыкай. У 1947 годзе Фарстад заваяваў два сярэбраныя медалі на чэмпіянаце Нарвегіі па цяжкай атлетыцы, а таксама бронзавы медаль па веславанню. Сверэ Фарстад удзельнічаў у спаборніцтвах па боксе, веласпорце, стральбе, плаванню і барбе.

У пасляваенны час Фарстад быў адным з наймацнейшых канькабежцаў на дыстанцыі 1500 метраў. Ён тройчы выйграваў гэтую дыстанцыю на чэмпіянатах Еўропы і адзін раз на чэмпіянаце свету.

У 1947 годзе Сверэ Фарстад выйграў сярэбраны медаль на чэмпіянаце свету і бронзавы на чэмпіянаце Еўропы. Перад чэмпіянатам Еўропы Фарстад заняў толькі дзявятае месца на чэмпіянаце Нарвегіі. На чэмпіянат Еўропы Фарстад трапіў толькі таму, што сем найлепшых нарвежскіх канькабежцаў за чатырнаццаць дзён да пачатку адмовіліся ад удзелу ў чэмпіянаце Еўропы.

У 1948 годзе на Зімовых Алімпійскіх гульнях у Санкт-Морыцы Сверэ Фарстад стаў Алімпійскім чэмпіёнам на дыстанцыі 1500 метраў (2.17,6). Фарстад бег у апошнім забегу са шведам Оке Сейфартам. На працягу трох кругоў наперадзе быў швед, але на заключным крузе Фарстад абышоў яго, і на фінішы быў першым, апярэдзіўшы Сейфарта на 0,5 секунды. На дыстанцыі 500 метраў Фарстад заняў шостае месца.

Праз два тыдні пасля Алімпійскіх гульняў Фарстад прыняў удзел у чэмпіянаце Еўропы ў Хамары. У мнагабор’і ён заняў толькі чацвёртае месца, хаця выйграў дыстанцыю 1500 метраў, але на дыстанцыях 5000 і 10000 метраў ён быў адзінаццатым і дванаццатым.

Крыніцы

Катэгорыя:Канькабежцы Нарвегіі