Avatar — шведскі метал-гурт, створаны ў Гётэбарге ў 2001 годзе. Гурт выпусціў дзесяць студыйных альбомаў, апошні з якіх, Don't Go in the Forest, выйшаў у кастрычніке 2025 года.

Музычны стыль і ўплывы Avatar апісвалі як меладычны дэз-метал, альтэрнатыўны метал і груў-метал.

На Avatar у першую чаргу паўплываў меладычны дэз-метал гуртаў In Flames і the Haunted, а таксама індастрыяльны стыль Rammstein, Marilyn Manson і Ministry . Сярод самых ранніх уплываў на Avatar — Бетховен, The Beatles, Iron Maiden і Black Sabbath. Стыль гурта быў натхнённы Helloween, Strapping Young Lad, Devin Townsend, Thin Lizzy, Meshuggah, Gojira і Cryptopsy.

Удзельнікі Дзеючыя

Ёханес Экерстром — вакал (2002–цяпер), медныя духавыя (2014–цяпер), фартэпіяна, клавішныя (2021–цяпер) Джон Альфрэдсан — барабаны (2001—цяпер) Ёнас "Kungen" Ярлсбю — гітары (2001—цяпер) Хенрык Сандэлін — бас-гітара, бэк-вакал (2003–цяпер) Цім Охрстрэм — гітары, бэк-вакал (2011—цяпер)

Дыскаграфія

Студыйныя альбомы

Thoughts Of No Tomorrow (2006) Schlacht (2007) Avatar (2009) Black Waltz (2012) Hail The Apocalypse (2014) Feathers & Flesh (2016) Avatar Country (2018) Hunter Gatherer (2020) Dance Devil Dance (2023) Don't Go In The Forest (2025)

Міні-альбомы

4 Reasons to Die (2004) Black Waltz (2011) Whisper the Unspeakable Collection (2024) Going Hunting (2024)

Узнагароды ГодУзнагародаКатэгорыяНамінантВынікКр.2015Loudwire Music AwardsBest Rock Video"Vultures Fly"2016Metal Hammer Golden Gods AwardsBreakthrough BandAvatarThe Epiphone Revolver Music AwardsBest New Talent2017Metal Hammer Golden Gods AwardsBreakthrough BandAlternative Press Music AwardsBreakthrough Band

Спасылкі

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2001 годзе Катэгорыя:Метал-гурты Швецыі