5 Seconds of Summer (часта скарачаецца да 5SOS) — аўстралійскі поп-рок-гурт, створаны ў Сіднэі ў 2011 годзе.

Пачаўшы сваю кар'еру як карыстальнікі YouTube, яны дасягнулі міжнароднай вядомасці падчас гастроляў з англа-ірландскім бойз-бэндам One Direction у рамках іх тура Take Me Home. З 2014 года 5 Seconds of Summer прадалі больш за 10 мільёнаў альбомаў, больш за 2 мільёны квіткоў на канцэрты па ўсім свеце і дасягнулі больш за 7 мільярдаў праслухоўванняў сваіх песень на музычных стрымінгавых сэрвісах, што робіць іх адным з самых паспяховых аўстралійскіх музычных гуртоў у гісторыі.

Удзельнікі

Люк Хемінгс — вакал, рытм-гітара, клавішныя Майкл Кліфард — сола-гітара, клавішныя, бэк-вакал і часам вядучы вакал Калум Худ — бас-гітара, клавішныя, бэк-вакал і часам вядучы вакал Эштан Ірвін — барабаны, перкусія, клавішныя, бэк-вакал і часам вядучы вакал

Музычны стыль Гурт «5 Seconds of Summer» эксперыментаваў з рознымі музычнымі і мастацкімі стылямі на кожным са сваіх альбомаў на працягу сваёй кар'еры. У інтэрв'ю часопісу GQ у 2019 годзе гурт заявіў, што не хоча абмяжоўвацца адным жанрам.

Музычны стыль гурта апісваецца як поп, поп-рок, поп-панк, паўэр-поп, і нью-вэйв. У 2015 годзе часопіс Rolling Stone назваў іх «эма-гоун-поп» , а Джон Фельдман з гурта Goldfinger заявіў, што «[5 Seconds of Summer] — лепшы поп-панк-гурт, які я калі-небудзь чуў». У 2017 годзе Мэт Колар з AllMusic апісаў гурт як такі, што па гучанні нагадвае «панк-поп 90-х » і «бойз-бэнд-поп 2000-х». Дзякуючы выхаду альбомаў Youngblood і Calm, гурт адышоў ад сваіх поп-панк-каранёў і пачаў даследаваць музычную глыбіню ў поп-музыцы, нью-ўэйве, року і поп-року. Квінтэсенцыя развіцця гучання гурта цяпер апісваецца як «класічныя поп-рокавыя настроі, якія ствараюць перадумовы для запамінальнай мелодыі».

Дыскаграфія Студыйныя альбомы 5 Seconds of Summer (2014) Sounds Good Feels Good (2015) Youngblood (2018) Calm (2020) 5SOS5 (2022) Everyone's a Star! (2025)

Зноскі

Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2011 годзе Катэгорыя:Пераможцы MTV Video Music Awards Катэгорыя:Выканаўцы Capitol Records Катэгорыя:Выканаўцы Interscope Records Катэгорыя:Поп-рок-гурты Аўстраліі Катэгорыя:Поп-панк-гурты