«Чырвоны пыл» () — меладрама, знятая Віктарам Флемінгам у 1932 годзе. Экранізацыя аднайменнай п’есы 1928 года. Адна з шасці карцін, дзе ў пары іграюць Кларк Гейбл і Джын Харлау. Прэм’ера фільма адбылася 22 кастрычніка 1932 года.

Сюжэт Гісторыя любоўнага трыкутніка паміж Дэнісам Карсанам, уладальнікам каўчукавай плантацыі ў Індакітаі, жонкай яго работніка Барбарай Уіліс і прастытуткай Ванцін Джэферсан.

Цікавыя факты Падчас здымак фільма муж Джын Харлау, сцэнарыст і рэжысёр Пол Берн, скончыў жыццё самагубствам. Першапачаткова на ролю Карсана быў заяўлены Джон Гілберт. У 1953 годзе рэжысёр Джон Форд зняў рэмейк фільма пад назвай «Магамба», перанёсшы яго дзеянне ў Афрыку. Галоўную ролю зноў выконваў Гейбл, а яго партнёркамі сталі Ава Гарднер і Грэйс Келі.

У ролях Кларк Гейбл — Дэніс Карсан Джын Харлау — Ванцін Джэферсан Джын Рэйманд — Гэры Уіліс Мэры Астар — Барбара Уіліс Дональд Крысп — Гвідан Талі Маршал — Мак-Куарг, наглядчык

Катэгорыя:Фільмы 1932 года