Аніцэт Рэньер (пол. Anicety Renier таксама Renjer, Regnier, Reniger, Renjé, літ. Anicetas Renjé, нар. каля 1804, памёр 24 снежня 1877 у Вільні) — польскі курортны лекар і натураліст, удзельнік Лістападаўскага паўстання, палітычны дзеяч, бібліятэкар Віленскага медыцынскага таварыства .
Біяграфія Імаверна, нарадзіўся ў Любліне. Сын Фелікса (а не Мікалая, як памылкова сцвярджаюць некаторыя крыніцы) . Яшчэ не закончыўшы універсітэт, як лекар браў удзел у паўстанні 1830-1831 гг. Пасля паразы паўстання, разам са сваім аддзелам, быў інтэрніраваны ў Прусіі, але ў 1832 г. атрымаў дазвол вярнуцца на радзіму. У 1836 г. атрымаў дыплом лекара і хутка стаў знаным у Вільні лекарам З 1832 па 1842 год быў курортным лекарам на мінеральных водах у Бірштонасе і Друскеніках.
У 1842 г. стаў членам Віленскага лекарскага таварыства і прыняў на сябе кіраўніцтва яго медыцынскай бібліятэкай. Меў на ўтрыманні вялікую сям’ю і нягледзячы на добры даход, які давала лекарская практыка, жыў небагата, аб чым у 1843 г. пісаў Тэадору Нарбуту, з якім сябраваў: «… не магу ўзняцца з беднасці і ніхто мне ў гэтым не дапаможа. Трэба шмат працаваць самаму пакуль магу і пакуль хапае моцы».
Кіраваў таемнай польскай бібліятэкай у Вільні, якая была галоўным цэнтрам антыцарскай прапаганды ў горадзе і ўсёй Літве, у якой акрамя дазволеных былі і кнігі выдадзеныя за мяжойDawid Fajnhauz: Anicety Renier – zapomniany działacz tajnego bibliotekarstwa polskiego w XIX wieku. Przegląd Biblioteczny 26 (1), ss. 173-180, 1958.. Потым паліцыя знайшла доказы, што бібліятэка мела 71 чытача — прадстаўнікоў дробнай і сярэдняй шляхты, чыноўнікаў, журналістаў, літаратараў, лекараў і іншыя асобаў з усёй тагачаснай ЛітвыТэадор Нарбут: навуковая і літаратурная дзейнасць, сям'я і сядзіба, яго час / Леанід Лаўрэш ; [Б. м.] : Издательские решения, 2025. С. 6. · . У лютым 1846 года быў арыштаваны за палітычную дзейнасць, асуджаны ваенным трыбуналам на пятнаццаць гадоў катаржных прац і сасланы ў Аляксандраўскія заводы каля Іркуцка (паводле іншых звестак, у Нерчынск ). У 1857 годзе, атрымаўшы амністыю, вярнуўся ў Вільню. Памёр у 1877 годзе і пахаваны на могілках Росы .
Жанаты з Рэгінай Бенет (1820–1905) .
Выбраныя творы
Postrzeżenia nad krytyką historii litewskiej. Bibljoteka Warszawska, 1842 O wodach mineralnych Druskiennickich. Tygodnik Petersburski nr 42, ss. 231-234 (10/22.6.1842)
Зноскі
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Любліне Катэгорыя:Памерлі ў 1877 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1804 годзе Катэгорыя:Медыкі Польшчы Катэгорыя:Пахаваныя на могілках Роса Катэгорыя:Выпускнікі Імператарскага Віленскага ўніверсітэта