Жазэ Мануэл Рамуш-Орта (парт.: José Manuel Ramos-Horta, ) — дзейсны прэзідэнт Усходняга Тымору. Адзін з заснавальнікаў РФНУТ.
З пачатку 1970-х у руху за незалежнасць Усходняга Тымору. Займаў пасаду «міністра замежных спраў у выгнанні» (1975, 2000—2002).
У 1996 разам з біскупам Карлушам Белу атрымаў Нобелеўскую прэмію міру.
Пасля набыцця Усходнім Тыморам незалежнасці ў 2002 стаў міністрам замежных спраў новай дзяржавы, а ў 2006—2007 — прэм'ер-міністр Усходняга Тымору.
З 20 мая 2007 — другі прэзідэнт пасля абвяшчэння незалежнасці краіны.
10 лютага 2008 быў цяжка паранены ў жывот з прычыны замаху арганізаванага экстрэмісцкай арганізацыяй баевікоў Усходняга Тымору. Пры замаху лідар баевікоў, Алфрэду Рэйнаду, загінуў.
Спасылкі
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру Катэгорыя:Прэзідэнты Усходняга Тымора Катэгорыя:Прэм'ер-міністры Усходняга Тымора Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Усходняга Тымора Катэгорыя:Палітыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Персоны нон грата Катэгорыя:Хрысціянскія сацыялісты