Ян Алаізій Кулеша (; ) — царкоўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, святар-езуіт, настаўнік, пісьменнік, місіянер.Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Мінск, 1997. — Т. 4. — C. 295.Polski słownik biograficzny. T. 39. S. 145-146Мысліцелі і асветнікі Беларусі, X–XIX стст. : энцыклапедычны даведнік. – Мінск, 1995. – С. 242.
Біяграфія Нарадзіўся 18 чэрвеня 1660 года на Падляшшы. Са шляхецкага роду герба «Слепаўрон». 11 ліпеня 1677 года ўступіў у навіцыят Таварыства Ісуса ў Вільні. У 1681-84 вучыўся ў Полацку, у 1686—90 — у Вільні. У 1690—91 выкладаў рыторыку i грэчаскую мову ў Пiнску, у 1691—92 — у Дарагiчыне, у 1692—93 — у Пултуску, у 1694—95 у Полацку.
У 1695 пасяліўся ў рэзідэнцыі ў Бабруйску як місіянер сярод праваслаўных. Апрануўшы вопратку і прыняўшы выгляд папа, выпраўляўся ў Северскую і Чарнігаўскую землі, дзе дасягнуў пэўных вынікаў у пашырэнні уніяцтва. Няўдачай, аднак, скончыліся яго намаганні перацягнуць на бок уніі прыхільнікаў секты старавераў-беспапоўцаў, якія збеглі з Маскоўскай дзяржавы ў 1682–9 гг.
У 1700 г. перабраўся ў Оршу, а ў 1701 г. наблізіўся да мяжы Расіі, абраўшы пунктам апоры Мсціслаў. Адтуль рушыў у маскоўскія землі. Дыспутаваў з папамі, нават прыняў удзел у праваслаўным саборы, пільна назіраючы за звычаямі і вывучаючы дактрыну праваслаўя. Правінцыял літоўскіх езуітаў Тобіяш Арэнт прызначыў яго кіраўніком Мсціслаўскай місіі і распачаў намаганні ў Рыме, каб езуіты, якім належала працаваць сярод уніятаў і праваслаўных, маглі прымаць усходні абрад. Намаганні Арэнта не сустрэлі разумення ў Рыме; больш таго — ён быў вымушаны адклікаць Кулешу з маскоўскіх тэрыторый, і нават перапыніць працу па пашырэнні ўніяцтва. Зрабіў гэта з асцярогі, каб дзейнасць Кулешы не навяла на езуіцкія калегіумы помсту цара Пятра, войскі якога маршыравалі ўглыб Рэчы Паспалітай.
Кулеша заняў тады кафедру маральнай тэалогіі ў Віленскай акадэміі.
Адначасова, аднак, працаваў над вялікім палемічным творам, частка якога выйшла з друку ў Вільні ў 1704 г. пад загалоўкам: Wiara prawosławna pismem świętym, soborami, Oycami SS. mianowicie greckiemi y historyą kościelną... obiaśniona... Выданне ўсяго твора з'явілася пасля 1711 г. (дата напісання некралога) праз далучэнне да ўжо надрукаванай часткі (1704) астатняй часткі. Праца Кулешы з'яўляецца сінтэзам датычасовых спроб цэласнага ахопу гістарычнай, прававой, літургічнай і дагматычнай праблематыкі, у якой абедзве Царквы — праваслаўная і каталіцкая — выяўляюць адрозненні. Асновай, на фоне якой ён распрацаваў свой твор аб'ёмам у 1156 старонак, была формула вызнання веры, абвешчаная Урбанам VIII у 1642 г. Грэцкія тэксты ён пераклаў гладка, а ў тэрміналогіі арыентаваўся на класікаў XVI ст.
Некаторыя памылкова прыпісваюць Кулешу філасофскі трактат «Philosophia peripatetica...» — аднак ён належыць пяру езуіта Яна Кавальскага, які выдаў яго ў 1750 г. пад імем Антонія Кулешы.
Памёр 13 студзеня 1706 у акадэмічным калегіуме ў Вільні.
Крыніцы
Катэгорыя:Каталіцкія місіянеры Катэгорыя:Езуіты Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі Віленскай езуіцкай акадэміі