Вячасла́ў Васі́левіч Жы́буль (, в. Заямнае, Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць) — беларускі літаратуразнавец, крытык і грамадскі дзеяч. Кандыдат філалагічных навук (1985). Адзін з заснавальнікаў Беларускага народнага фронту «Адраджэнне».
Біяграфія Нарадзіўся 22 студзеня 1948 года ў вёсцы Заямнае Стаўбцоўскага раёна ў сям'і калгаснікаў.
У 1966 годзе працаваў сталяром. З 1970 па 1972 год з'яўляўся дырэктарам сельскага Дома культуры.
У 1976 годзе скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1979 годзе скончыў аспірантуру Інстытута літаратуры Акадэміі навук БССР. З 1979 па 1991 год працаваў навуковым супрацоўнікам у гэтым інстытуце.
У 1984 годзе абараніў дысертацыю на тэму «Прырода вопыту сучаснай беларускай прозы пра Вялікую Айчынную вайну» (). У 1985 годзе атрымаў навуковую ступень кандыдата філалагічных навук.
З 1991 года перайшоў на дзяржаўную службу, стаўшы служачым Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Жыве ў Мінску.
Грамадска-палітычная дзейнасць У канцы 1980-х гадоў прыняў актыўны ўдзел у працэсах дэмакратызацыі грамадства і нацыянальным адраджэнні. У 1988 годзе ўвайшоў у склад Арганізацыйнага камітэта па стварэнні Беларускага народнага фронту «Адраджэнне».
24 мая 1989 года разам з пісьменнікам і выдаўцом М. Ф. Дубянецкім ад імя аргкамітэта БНФ падаў афіцыйную заяўку ў Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР з просьбай вырашыць пытанне аб выкарыстанні нацыянальна-гістарычнай сімволікі падчас правядзення ўстаноўчага з'езда БНФ.
На самім Устаноўчым з'ездзе БНФ, які прайшоў 24—25 чэрвеня 1989 года ў Вільні, Вячаслаў Жыбуль уваходзіў у склад прэзідыума разам з З. С. Пазняком, В. Вячоркам, Ю. В. Хадыкам і А. В. Бяляцкім.
Навуковая дзейнасць Друкавацца як літаратурны крытык пачаў у 1980 годзе, у тым ліку публікаваўся ў часопісе «Вопросы литературы». Піша на беларускай і рускай мовах.
Асноўныя навуковыя інтарэсы сканцэнтраваны на пытаннях беларуска-рускіх літаратурных сувязей пасляваеннага часу, а таксама на даследаванні праблем агульначалавечага і нацыянальнага ў беларускай літаратуры.
Аўтар манаграфіі «Беларуская проза пра вайну і класічная трагедыя» (, Мінск, 1986).
Бібліяграфія Жибуль В. В. Природа опыта современной белорусской прозы о Великой Отечественной войне : автореферат дис. ... кандидата филологических наук : 10.01.02. — Минск : АН БССР. Ин-т лит. им. Янки Купалы, 1984. — 21 с. Жибуль В. В. Белорусская проза о войне и классическая трагедия. — Минск : Наука и техника, 1986. — 135 с.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Кандыдаты філалагічных навук Катэгорыя:Супрацоўнікі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ Катэгорыя:Нарадзіліся ў Стаўбцоўскім раёне Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1948 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся 22 студзеня Катэгорыя:Літаратурныя крытыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Літаратурныя крытыкі Беларусі