Міхаіл Іванавіч Заслаўскі (Мсціслаўскі; ) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, князь мсціслаўскі (1499—1514, 1515—1529), намеснік віцебскі (1495).

Біяграфія З роду князёў Заслаўскіх (Яўнуцьевічаў) герба ўласнага, сын князя Івана Юр’евіча Заслаўскага, намесніка менскага, потым віцебскага.

У 1499 годзе атрымаў ад вялікага князя Аляксандра дазвол на шлюб з дачкой Івана Юр’евіча Мсціслаўскага Ульянай. Адначасова атрымаў у вотчыну частку Мсціслаўскага княства з Радамлем, Пацкавам і Мглінам. З таго часу тытулаваўся звычайна князем мсціслаўскім.

Уваходзіў у склад Рады ВКЛ і меў фактычны статус удзельнага князя. Атрымаў ад вялікага князя Аляксандра ў пажыццёвае карыстанне маёнткі Маладзечна, Ажунічы, Спягла і Сырмеж у Ашменскім павеце, Любча ў Прапойскай воласці. Пазней усе яны, а таксама Цяцерын у Аршанскім павеце былі падараваны ў вотчыну.

Другім шлюбам каля 1507 года ажаніўся з Васілісай Іванаўнай Гальшанскай. Пасля ад’езду старэйшага сына Фёдара ў Маскву і смерці малодшага, Васіля, у 1526 годзе падараваў Мсціслаўскае княства вялікаму князю Жыгімонту I Старому, аднак захаваў права пажыццёва карыстацца даходамі з яго.

З астатніх сваіх маёнткаў ставіў 32 коннікі. Гэтыя маёнткі затым былі падзелены паміж яго дочкамі Марыяй (каля 1510—63), Настассяй (каля 1520—80), Багданай (каля 1525—65). Ад яго сына Фёдара Міхайлавіча пайшоў род князёў Мсціслаўскіх у Расіі.

Крыніцы

Літаратура

Міхаіл Іванавіч