Высо́кае (, ) — аграгарадок у Аршанскім раёне Віцебскай вобласці, за 10 км на поўнач ад Оршы, каля ракі Аршыца. Уваходзіць у склад Высокаўскага сельсавета.
Гісторыя вёскі У 1645 годзе згадваецца як маёнтак у Аршанскім павеце Вялікага Княства ЛітоўскагаНГАБ у Мінску, ф. 1775, воп. 1, спр. 1, с. 567. У XIX — пач. XX стст. цэнтр воласці Аршанскага павета. Побач знаходзіўся фальварак Высокае, які належаў Ронікерам. Дзейнічалі папяровая фабрыка, цукровы, медзеплавільны, вапнавы, шкляны, вінакурны і сіропны заводы, млын, карчма, існавалі бальніцы, хлебазапасны магазін, праваслаўная царква. У 1867 г. адкрыта земскае народнае вучылішча. У 1883 г. у ім вучыліся 40 хлопчыкаў і 2 дзяўчынкі. У пачатку XX ст. тут пабудавана панская сядзіба. У цэнтры сядзібы быў размешчаны аднапавярховы драўляны жылы дом з двухпавярховай драўлянай прыбудовай. Паблізу дома знаходзіліся два аднапавярховыя флігелі: адзін мураваны, другі драўляны. Вакол дома і флігеляў быў разбіты пейзажны парк з сажалкай. Яго заснавальнік Макшыцкі прывёз з розных краін і пасадзіў тут шмат дрэваў і кустоў. Да нашага часу захавалася каля 150 іх відаў.
У 1910 г. налічвалася 92 двары, 623 жыхары. Сялу належала 20 дзесяцін лесу, 813 дзесяцін зямлі. Пасля рэвалюцыі адкрыты саўгас «Высокае», адкрыты народны дом, хата-чытальня, бібліятэка, земскае вучылішча, якое пазней ператворана ў працоўную школу першай ступені. У 1923 г. там вучылася каля 80 дзяцей.
У 1928 г. у былой панскай сядзібе адбыўся першы з’езд Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі. Падчас Другой сусветнай вайны ў наваколлі дзейнічала партызанская брыгада «Граза», у Высокім — падпольная група (кіраўнік — Пахомчык П. А.).
На 1 студзеня 1970 г. у Высокім налічвалася 220 двароў, 1190 жыхароў.
Гаспадарка У вёсцы размешчаны механічныя майстэрні, сярэдняя школа, яслі-сад, сельскае прафтэхвучылішча, сталовая, ветэрынарны пункт, аддзяленне сувязі, ашчадная каса, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання.
Транспарт Праз вёску праходзяць рэспубліканская аўтадарога Віцебск—Орша і аўтамагістраль Санкт-Пецярбург—Адэса (у межах Беларусі — магістраль ). На поўдзень ад Высокага праходзіць аўтамагістраль Корк—Омск (у межах Беларусі — магістраль ).
Славутасці Ільінская царква (1913—1917) — . Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну (1941—1944) — .
Літаратура
Спасылкі
Высокое. Усадебно-парковый ансамбль Макшицких Сайт Дзяржаўнай ўстановы адукацыі «Высокаўская сярэдняя школа Аршанскага раёна»
Катэгорыя:Высокаўскі сельсавет (Аршанскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Аршанскага раёна