Гуо Хэін (, піньінь: Guō Héyīng) — кітайская даследчыца, мовазнаўца, старшы выкладчык кафедры кітайскай мовы і краіназнаўства Кітая РІКК БДУ.
Біяграфія Нарадзілася ў горадзе Далянь на паўночным усходзе Кітая. Сярод рускамоўных калег і студэнтаў таксама выкарыстоўвае імя Наташа.
З верасня 1988 па ліпень 1992 года вывучала рускую мову і літаратуру ў Шэньянскім педагагічным ўніверсітэце, пасля заканчэння якога атрымала навуковую ступень бакалаўра гуманітарных навук. З верасня 2007 па ліпень 2010 года вывучала педагогіку ў Гуансіскім педагагічным універсітэце, дзе ёй была прысвоена ступень магістра гуманітарных навук.
З 1994 года працавала ў Даляньскім універсітэце, дзе выкладала рускую мову для кітайскіх студэнтаў. З верасня 2004 года працавала ў Інстытуце міжнароднага культурнага абмену (горад Далянь), дзе выкладала кітайскую мову як замежную для замежных навучэнцаў, ведучы дысцыпліны па чытанні, аўдзіраванні і вуснай мове.
На дадзены момант працуе ў Беларусі на пасадзе старшага выкладчыка кафедры кітайскай мовы і краіназнаўства Кітая ў Рэспубліканскім інстытуце кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (РІКК БДУ).
Навукова-педагагічная дзейнасць 26 мая 2025 года ў Інстытуце Канфуцыя БДУ Гуо Хэін несла агульную адказнасць і выступала ў якасці аднаго з галоўных экзаменатараў падчас правядзення першага пілотнага вуснага іспыту HSK (стандартызаванага кваліфікацыйнага экзамену па кітайскай мове).
У 2024 годзе выступіла адным з укладальнікаў «Зборніка заданняў Беларускай Рэспубліканскай студэнцкай алімпіяды па кітайскай мове, 2021—2024 гады». У 2026 годзе выступіла адным з рэдактараў першага акадэмічнага «Кітайска-беларускага слоўніка».
Бібліяграфія Сборник заданий Белорусской Республиканской студенческой олимпиады по китайскому языку, 2021–2024 годы / сост.: Го Хэин [и др.]. — Минск : Издательский центр БГУ, 2024. — 96 с.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Мовазнаўцы Кітая Катэгорыя:Выпускнікі Шэньянскага педагагічнага ўніверсітэта Катэгорыя:Кітаязнаўцы