Ра́смус Кры́сціян Раск (; ) — дацкі мовазнавец, адзін са стваральнікаў параўнальна-гістарычнага мовазнаўства, заснавальнік навуковага мовазнаўства ў Скандынавіі. З 1825 года — прафесар Капенгагенскага ўніверсітэта.
Навуковая дзейнасць Упершыню ў мовазнаўстве выкарыстаў параўнальна-гістарычны метад пры вырашэнні пытання аб паходжанні ісландскай мовы і даказаў роднасць германскіх моў з балта-славянскімі, грэчаскай і лацінскай («Даследаванні ў галіне старажытнапаўночнай мовы, або паходжанне ісландскай мовы», 1814).
У 1818 годзе адкрыў рэгулярную адпаведнасць паміж індаеўрапейскімі і германскімі шумнымі зычнымі, якая пазней была сістэматызавана Я. Грымам (т. зв. закон Грыма). Вывучаў таксама параўнальна-гістарычную граматыку балта-славянскіх, фіна-ўгорскіх і індаіранскіх моў.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Мовазнаўцы Даніі