«Бацькаўшчына» — арганізацыя, створаная ў Гродне 1 сакавіка 1919 года пасля пераезду асноўнага кіраўніцтва БНР.
Фактычна прадоўжыла дзейнасць менскай арганізацыі «Бацькаўшчына».
У яе склад уваходзілі Кастусь Езавітаў (старшыня), Усевалад Боеў, Язэп Варонка, Тодар Вернікоўскі, Іван Карчынскі, Яўген Курлаў, Сымон Якавюк і інш. Выдавала газету «Бацькаўшчына». Апекавала бедных навучэнцаў беларускіх школ. Спыніла дзейнасць у красавіку 1919 года.
Літаратура
Катэгорыя:Грамадскія арганізацыі Беларусі Катэгорыя:1919 год у Гродне Катэгорыя:Арганізацыі Гродна Катэгорыя:З’явіліся ў 1919 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1919 годзе