«Wipeout 2097» — камп’ютарная гульня ў жанры футурыстычных гонак, распрацаваная і выдадзеная кампаніяй «» у 1996 годзе. З’яўляецца другой часткай серыі «». Гульня выйшла на платформе «PlayStation», а пазней была партавана на «Windows», «Sega Saturn», «Amiga» і «Macintosh». У Паўночнай Амерыцы і Японіі гульня выдавалася пад назовам «Wipeout XL».
Дзеянне гульні адбываецца ў 2097 годзе, больш за праз 40 гадоў пасля падзей арыгінальнай «Wipeout». Гульцам прадстаўлена новая, больш хуткасная і небяспечная гоначная ліга на антыгравітацыйных апаратах — F5000 AG. Уведзены новая сістэма пашкоджанняў, дадатковая зброя і новыя трасы. Версія для «Sega Saturn» падтрымлівала аналагавае кіраванне з дапамогай кантролера «3D Control Pad», тады як версія для «PlayStation» — толькі пры выкарыстанні апцыянальнага кантролера «».
Пры выхадзе «Wipeout 2097» атрымала высокія адзнакі крытыкаў, якія адзначалі значныя паляпшэнні ў кіраванні, графіцы і гульнявым працэсе ў параўнанні з арыгіналам. Гульня фігуруе ў спісах найлепшых гульняў усіх часоў па версіях розных выданняў.
Крыніцы
Катэгорыя:Гульні для Windows Катэгорыя:Гульні для Mac OS Катэгорыя:Гульні для PlayStation