Васіль Васільевіч Лявонцьеў (, Мюнхен — , Нью-Ёрк) — амерыканскі эканаміст расійскага паходжання, стваральнік тэорыі міжгаліновага аналізу, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1973) «за развіццё метаду „выдаткі-выпуск“ і за яго прымяненне да важных эканамічных праблем».

Біяграфічныя звесткі Скончыў Ленінградскі ўніверсітэт у 1925 годзе. 3 1931 года прафесар эканомікі Гарвардскага, з 1975 — Нью-Ёркскага ўніверсітэтаў.

Член Нацыянальнай Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў, Брытанскай акадэміі. Замежны член Расійскай АН.

Даследаванні В. Лявонцьеў распрацаваў метад эканоміка-матэматычнага аналізу «затраты-выпуск» для вывучэння міжгаліновых сувязей, структуры эканомікі і складання міжгаліновага балансу («Даследаванне структуры амерыканскай эканомікі», 1953); выкарыстоўваецца больш як у 50 краінах для прагназавання і праграмавання эканомікі. Значны ўклад зрабіў у прагноз развіцця сусветнай эканомікі («Будучае сусветнай эканомікі», 1977).

У гонар В. Лявонцьева названы шэраг эканамічных з'яў — напрыклад, мадэль Лявонцьева і парадокс Лявонцьева.

Літаратура Лявонцьеў //

Катэгорыя:Эканамісты ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па эканоміцы