Нерчынскі дагавор (рэдка Нерчынскі трактат) — мірны дагавор паміж Рускім царствам і Імперыяй Цын, які ўпершыню вызначыў адносіны і мяжу паміж дзвюма дзяржавамі. Падпісаны 1689 года пад Нерчынскам.
З'явіўся вынікам «Албазінскай вайны» — аблогі маньчжурскім войскам рускай крэпасці Албазін 1685 і 1686 гадоў. Падпісаны рускім пасольствам на чале з Фёдарам Галавіным і прадстаўнікамі цынскай дзяржавы на чале з Санготу. Мяжа праведзена па рацэ Аргуні і далей па Станавым хрыбце да берага Ахоцкага мора (усходні ўчастак мяжы паміж хрыбтамі Ківун і Тайканскі не атрымаў выразнага геаграфічнага абазначэння).
Расія па дагаворы пазбаўлялася крэпасці Албазін, губляла занятае ёю Прыамур'е. Складзены на лацінскай, маньчжурскай і рускай мовах (арыгінал на рускай лічыцца страчаным). Спыніў дзеянне з заключэння Айгунскага (1858) і Пекінскага (1860) дагавораў.
Зноскі
Літаратура
Алексеев А. И. Освоение русскими людьми Дальнего Востока и Русской Америки. До конца XIX в. — М.: Наука, 1982. — 288 с. Кабанов П. И. Амурский вопрос. — Благовещенск, 1959. — 256 с. Невельской Г. И. Подвиги русских морских офицеров на крайнем востоке России 1849—1855.. — М.: ОГИЗ, 1947. — 400 с. Мясников В. С. Империя Цин и Русское государство в XVII веке / Отв. ред. чл.-кор. АН СССР С. Л. Тихвинский; Институт Дальнего Востока АН СССР. — М.: Наука (ГРВЛ), 1980. — 312 с. — 5000 экз. Яковлева П. Т. Первый русско-китайский договор 1689 года. — М.: Издательство Академии наук СССР, 1958.
Спасылкі
Нерчынскі дагавор Архивная копия Руская рэдакцыя
Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Кітая Катэгорыя:Расійска-кітайскія адносіны Катэгорыя:Дагаворы паводле алфавіта Катэгорыя:Вікіпедыя:Спасылка на Вікікрыніцы непасрэдна ў артыкуле Катэгорыя:1689 год у Кітаі Катэгорыя:Нерчынск Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы 1689 года