Вялікі Лес — нізіннае балота на поўдні Кобрынскага (24,4 тыс. га) і Драгічынскага (15,7 тыс. га) раёнаў Брэсцкай вобласці, у вадазборы Дняпроўска-Бугскага канала і р. Мухавец. Плошча 40,1 тыс. га, у межах прамысловых пакладаў 24,8 тыс. га. Глыбіня торфу да 5,6 м, вялікую плошчу займаюць забалочаныя мінереральныя глебы і мелказалежныя тарфянікі. Месцамі ёсць сапрапель і мергель магутнасцю да 3 м. На неасушаных землях пераважае хмызняк і драбналессе з вярбы, вольхі, бярозы; травяное покрыва пераважна з асок. Балота падзелена пясчанымі градамі (агульная пл. 1,2 тыс. га) на некалькі масіваў. Асобныя грады пад лесам з вольхі і бярозы, хмызняком з ляшчыны і вярбы, месцамі ворыва. Літаратура

Катэгорыя:Балоты Беларусі