Падатковыя льготы — частковае або поўнае вызваленне пэўнага кола фізічных і юрыдычных асоб ад платы падаткаў шляхам вылічэнняў ці скідак пры вызначэнні падаткаў. Падатковыя льготы маюць на мэце стымуляванне развіцця эканомікі, прыярытэтных галін, асобных вытворчасцей, рэгіёнаў краіны. Існуюць розныя формы падатковых льгот: неабкладны мінімум аб’екта падатку; выключэнне з абкладання пэўных элементаў аб’екта падатку; вызваленне ад платы падаткаў пэўных асоб або катэгорый плацельшчыкаў або паніжэнне падатковых ставак; вылік з падатковага плацяжу за разліковы перыяд; мэтавыя падатковыя льготы, падатковыя крэдыты, адтэрміноўкі спагнання падаткаў і інш.

Літаратура

Катэгорыя:Падаткаабкладанне