Авіяносец — клас ваенных караблёў, асноўнай ударнай сілай якіх з’яўляецца палубная авіяцыя.

Авіяносцы маюць палётную палубу і іншыя сродкі забеспячэння ўзлёту і пасадкі самалётаў, а таксама ангары, тэхнічныя сродкі абслугоўвання і запраўкі авіятэхнікі, сродкі кіравання і забеспячэння палётаў.

Цяперашні стан У цяперашні час авіяносцы з'яўляюцца найбуйнейшымі ваеннымі караблямі знаходзячыміся ў эксплуатацыі. Авіягрупа, якая базіруецца на борце, складаецца з некалькіх дзясяткаў самалётаў, у лік якіх могуць уваходзіць знішчальнікі, штурмавікі, самалёты-запраўшчыкі, самалёты далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання, супрацьлодкавыя самалёты, самалёты-разведчыкі і самалёты РЭБ. Разам з гэтым, авіяносец размяшчае таксама групай верталётаў, якія ўяўляюць сабой пошукава-выратавальныя, выведвальныя, супрацьлодкавыя і транспартныя машыны.

У цяперашні час толькі дзесяць дзяржаў маюць у складзе сваіх флатоў авіяносцы і яшчэ тры — патэнцыйна авіяносцы (фармальна — універсальныя дэсантныя караблі-верталётаносцы). КраінаНа ўзбраенні (у рэзерве)Будуецца ЗША121+3 Японія31 Францыя1+11+1 Кітай21 Індыя12 Італія20 Егіпет20 Велікабрытанія20 Рэспубліка Карэя11 Расія10 Іспанія10 Тайланд10 Гістарычна авіяносцы былі таксама ў складзе ВМС Германіі, Аўстраліі, Бразіліі, Аргенціны, Канады, Нідэрландаў.

Катэгорыя:Тыпы ваенных караблёў Катэгорыя:Авіяносцы