Рудольф Эрнст Паерлс (; ) — англійскі фізік-тэарэтык, адзін з заснавальнікаў квантавай тэорыі магнетызму. Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1945).
Біяграфія Вучыўся ў Берлінскім, Мюнхенскім і Лейпцыгскім унінверсітэтах. З 1933 года ў Вялікабрытаніі. З 1937 года прафесар Бірмінгемскага, з 1963 года — Оксфардскага ўніверсітэта. У 1974—77 гадах у Вашынгтонскім універсітэце. Навуковыя працы па матэматычнай фізіцы, квантавай механіцы і электрадынаміцы, ядзернай фізіцы, тэорыі цвёрдага цела. Выказаў ідэю дзірачнай праводнасці (1929; незалежна ад Я. І. Фрэнкеля). Распрацаваў квантавую тэорыю цеплаправоднасці ў неметалічных асяроддзях (1931), агульную тэорыю дыямагнетызму ў металах, фармалізм тэорыі рассеяння (1959). Даў ацэнку крытычнай масы урану-235 (1940). Кіраваў тэарэтычнымі даследаваннямі па раздзяленні ізатопаў урану (1943—46, ЗША). Прэмія імя Э.Фермі 1980. Літаратура
Крыніцы
Катэгорыя:Фізікі Вялікабрытаніі