Цэзары Камінскі (пол. Cezary Kamiński, рус. Цезарь Францович Каминский, 1765 - 20 сакавіка 1827, Пінскі Лешчанскі манастыр) — астраном, прадстаўнік Віленскай астранамічнай школы, правінцыял ордэну базыльянаў.Rabowicz Edmund. Kamieński Cezary (1765—1827) // Polski Słownik Biograficzny. T. XI. Z. 4. S. 34.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1765 годзе ў сям'і навагрудскага ротмістра Францішка Камінскага і яго жонкі Францішкі з роду Якубоўскіх (украінскі гісторык Дз. Т. Блажэёўскі сцвярджае, што маці Цэзарыя Камінскага звалі Кацярына).Blazejovskyj Dmytro. Blazejovskyj D. Byzantine Kyivan Rite Students in Pontifical Colleges, and in Seminaries, Universities and Institutes of Central and Western Europe (1576-1983). Rome, 1984. - P. 88, 124.

Выхоўваўся ў базыльянскай школе, у 1781 годзе ўступіў у манаства ў Беразвецкім базыльянскім манастыры, у 1790 годзе быў рукапаложаны ў святары, вучыўся ў Рыме у Папскім грэчаскім калегіуме святога Афанасія (1789-91).

У 1797 годзе Літоўская адукацыйная камісія прызначыла Камінскага ад'юнктам астраноміі і памочнікам астраномa абсерваторыі Галоўнай літоўскай школы. Пасля выхаду ў адстаўку прафесара Ігнація Якаўлевіча Рэшкі у 1808 годзе Камінскі да 1814 года выкладаў астраномію паводле новай, самім ім складзенай праграмы ў апірышчы на працы Яна Снядэцкага. У праграме па астраноміі, якую ён склаў, уваходзілі апісанне сістэмы Сусвету, тлумачэнне чыннікаў сонечных і месячных зацьменняў, тлумачэнне з'яў, выцякаючых з сутачнага кручэння Зямлі вакол сваёй восі і гадавога вакол Сонца.

Па меркаванню Станіслава Баніфацыя Юндзіла, тагачаснага прафесара батанікі ў Віленскім універсітэце, ён быў «прыкладны, сціплы, у сваёй навуцы грунтоўны, руплівы, дбайны пра поспехі слухачоў і славу універсітэта».

Калі войскі Напалеона увайшлі ў Вільню, Камінскі стаў членам Камісіі асветы і рэлігіі, якая дзейнічала пад кіраўніцтвам Яна Снядэцкага, і разам з Адрыянам Галаўнёй прадстаўляў у ёй інтарэсы Уніяцкай Царквы ў Літве і Беларусі.

Камінскі двойчы абіраўся правінцыялам Літоўскай правінцыі базыльянаў (другі раз - у 1814 годзе, калі пакінуў універсітэт). Ён быў дзейсным абаронцам базыльянскага ордэна, супрацьстаяў планам царскіх уладаў па ліквідацыі уніі. Пільна дбаў пра развіццё базыльянскіх школаў. Яго намаганнямі школа ў Жыровіцах 3 снежня 1826 была ператворана ў гімназію, за што Камінскі атрымаў падзяку ад міністэрства асветы.

Памёр 20 сакавіка 1827 года ў Пінскім Лешчанскім манастыры. Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Вучоныя паводле алфавіта Катэгорыя:Вікіпедыя:Карткі без параметраў Катэгорыя:Выпускнікі Грэчаскага калегіума Катэгорыя:Выкладчыкі Імператарскага Віленскага ўніверсітэта Катэгорыя:Памерлі ў Пінску Катэгорыя:Памерлі ў 1827 годзе Катэгорыя:Памерлі 20 сакавіка Катэгорыя:Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікіданых Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1765 годзе Катэгорыя:Астраномы Катэгорыя:Віленская астранамічная абсерваторыя Катэгорыя:Базыльяне Катэгорыя:Базыльянскія манастыры Беларусі