Войцех Тылькоўскі (таксама сутракаецца як Тылкоўскі, ; , Мазовія — , Вільня) — езуіт, тэолаг, выкладчык езуіцкіх школ.

Біяграфія Нарадзіўся ў Мазовіі, верагодна, каля Пултуска. Пасля ўступлення ў Таварыства Ісуса ў Вільні ў 1646 годзе вывучаў гуманітарныя навукі, затым філасофію (у езуіцкіх калегіумах у Оршы і Полацку), пасля чаго чытаў лекцыі (1651—1655) па рыторыцы і матэматыцы ў калегіумах у Полацку і Нясвіжы. У 1654 годзе Тылькоўскі падаў прашэнне адправіцца ў «індыйскую місію»; ён хацеў паехаць у Канстанцінопаль ці нават у Кітай, але тагачасны генерал Ордэна (Ян Павел Аліва) не задаволіў яго просьбу.

З-за вайны з Маскоўскай дзяржавай быў змушаны пакінуць ВКЛ, ён знаходзіцца ў Познані ў 1655 годзе, адкуль перабіраецца ў Прагу, дзе працягвае тэалагічныя штудыі і слухае лекцыі выбітанага тэолага Радэрыка дэ Араджы. У 1658 годзе закончвае чацвёрты год тэалогіі ў пражскім езуіцкім калегіуме, дзе ён таксама быў пасвечаны ў святары (каля 1660). Адтуль яго накіроўваюць у Сілезію (Вроцлаў, Ніса).

Затым вярнуўся ў Рэч Паспалітую, у 1662 годзе — у Пінску. Выхоўвае сыноў Яна Караля Чартарыйскага. Выкладаў маральную тэалогію, іўрыт, філасофію і матэматыку ў розных месцах, у тым ліку: у Браневе і ў Варшаве (1666-70). Затым ён правёў тры гады (1670—1673) у Ватыкане ў якасці польскага спавядальніка ў базіліцы Святога Пятра, а з 1673 па 1675 год быў рэктарам папскай семінарыі ў Вільні. Затым ён стаў місіянерам у двух біскупствах Польшчы (Плоцк, Познань). Пасля гэтага ён вярнуўся да выкладання маральнай тэалогіі і матэматыкі, спачатку ў Плоцку (1683—1685), а потым у Варшаве (1685—1692).Janusz Tazbir, " W. Tylkowski, Polihistor osmieszony [irrisus] ", Kwartalnik Historii Nauki i Techniki, vol. 32, 1978, s. 77-78, 83-100

Навуковыя працы

Набыў вядомасць як вучоны-энцыклапедыст, пакінуў працы па тэалогіі, філасофіі, прыродных і дакладных навуках. Аўтар манументальнай серыі: «Займальная філасофія» («Philosophia curiosa», т. 1—9, 1669—90), «Займальная практычная геаметрыя» («Geometria practica curiosa», 1692), «Займальная арыфметыка» («Ariphmetica curiosa», 1668), «Займальная фізіка» («Physica curiosa», 1680), «Сямейны лекар» («Medicus familiaris», 1693), «Пра сельскую гаспадарку» («De re agrarian», 1681), «Навуковыя гутаркі, якія змяшчаюць у сабе амаль усю філасофію» («Uczone rozmowy», 1692) і інш. У Вільні выйшлі кнігі Тылькоўскага «Дысідэнцкія абвінавачванні» (1718), «Крыніца дабрачыннай і палітычнай мудрасці, якая дапамагае пры застольных размовах» (1727), «Дасканалая мудрасць, заснаваная на Божым страху» (1743).

Нягледзячы на ўстарэласць звестак і езуіцкую казуістыку, на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў творы Тылькоўскага былі для езуіцкіх прафесараў адной з галоўных крыніц прыродазнаўчых ведаў. З дапамогай лагічных прыёмаў і фармальных доказаў ён абгрунтоўваў і абараняў догматы рэлігіі, існаванне Бога як стваральніка сусвету і бессмяротнасць душы. У поглядах на гісторыю Тылькоўскі прытрымліваўся правідэнцыялізму, паводле якога ўся дзейнасць людзей — гэта ажыццяўленне раней прадугледжанага «божага плана»; гісторыя і мінулае маюць значэнне толькі таму, што ў іх ёсць божыя прадбачанні сучаснага і будучыні. Адстойваў дамаганні каталіцкай царквы на вяршэнства ў хрысціянстве.

Далучыўся да тэорыі Ціха Браге, згодна з якой Сонца рухалася вакол нерухомай Зямлі, а планеты рухаліся вакол Сонца. Для Т. характэрны маралізатарскі падыход да гісторыі.

Гэты надзвычай працалюбiвы кампiлятар увайшоў у гiсторыю навукi ўсё, як гумарыстычная асоба (шмат у чым з-за сваёй любові да кур’ёзаў) і цемрашал. Аднак шмат у якіх працах ён распаўсюджваў у Рэчы Паспалітай веды аб перадавых дасягненнях навукі XVII стагоддзя, спасылаючыся на такіх яе прадстаўнікоў, як Кампанела, Кеплер, Ціха Браге. Яго працы на тэму пастырства і даследаванняў Бібліі стаяць — на думку сучасных даследчыкаў — на сярэднім еўрапейскім узроўні. Некаторыя з іх былі нават перакладзены на замежныя мовы. Тылькоўскі мае таксама некаторыя дасягненні ў галіне музычнай акустыкі, першы спрабаваў прымяніць матэматыку ў лагічных развагах. Напісаў таксама цікавы трактат аб колерах, а яго працу Meteorologia curiosa … чыталі і высока шанавалі ва многіх краінах Еўропы. У трактаце De re agraria Тылькоўскі распаўсюджваў рацыянальны падыход да праблем сельскай гаспадаркі. Тое ж самае можна сказаць аб яго працах у галіне садоўніцтва і агародніцтва.

Крыніцы

Літаратура

Тылкоўскі Войцех // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. — Мінск, 2003. — Т. 16. — C. 74. Бирало А. А. Философская и общественная мысль в Белоруссии и Литве в конце XVII—середине XVIII в. Мн., 1971. С. 29—33. Тылькоўскі Войцех // Вялікае Княства Літоўскае: энцыклапедыя: [у 3 т.]. — Мінск, 2006. — Т. 2. — С. 679. Тылкоўскі Войцех // Мысліцелі і асветнікі Беларусі, X—XIX стст.: энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1995. — С. 324. F. Gabryl, Pojęcia filozoficzne naszych scholastyków z XVII w. [Philosophicae nostrorum scholasticorum e XVII saec. conceptiones], Ateneum Kapłańskie 10 (1913), 97-144, s. 217—227 S. Bednarski, Upadek i odrodzenie szkół jezuickich w Polsce [Lapsus et renascentia Societatis Jesu scholarum in Polonia] (Krakow, 1933), s. 87, 295—297, 333 Karol Estreicher, Bibliografia polska, t. 31, 1936, s. 452—473 R. Pleckaitis, Feodalismo laikotarpio filosofia Lietuvoje [Periodo feudalismi philosophia in Lituania] (Vilnius, 1975), s. 185—186, 481 Janusz Tazbir, « W. Tylkowski, Polihistor osmieszony [irrisus] », Kwartalnik Historii Nauki i Techniki, vol. 32, 1978, s. 77–78, 83–100 Roman Darowski, " Geneza dzieła Wojciecha Tykolwskiego S.J. Philosophia curiosa ", Archiwum Historii Filozofii i Myśli Społecznej, vol. 26, 1978/80, s. 22-43 Filozofia i myśl spoleczna XVII wieku, pars 2 (Warszawa 1979), s. 296—303 [Z. Ogonowski] Franciscus Bargiel, " Adalbertus (Wojciech) Tylkowski S.J. (1624—1695) eiusque Philosophia curiosa (1669) ", Forum philosophicum, Warszawa, vol. 7, 2002, s. 239—251

Катэгорыя:Езуіты Катэгорыя:Езуіты ў Беларусі Катэгорыя:Езуіты Польшчы Катэгорыя:Схаластыка Катэгорыя:Энцыклапедысты Катэгорыя:Выкладчыкі Віленскай езуіцкай акадэміі