Пайкілатэрмныя жывёлы, халаднакроўныя жывёлы - жывёлы з непастаяннай унутраннай тэмпературай цела, аднолькавай з тэмпературай навакольнага асяроддзя або вышэйшай на 1—2 °C.
Да пайкілатэрмных належаць усе беспазваночныя, з пазваночных — кругларотыя, рыбы, земнаводныя, паўзуны. Некаторыя пайкілатэрмныя гінуць ці часова страчваюць рухомасць, калі тэмпература асяроддзя павышаецца або паніжаецца за межы аптымальнай. Тэмпература іх цела можа значна перавышаць тэмпературу асяроддзя пры павелічэнні рухальнай актыўнасці (напрыклад, у насякомых у час палёту, хутка плаваючых рыб) або пад уплывам паглынання сонечнага цяпла (паўзуны і інш.). Тэрмарэгуляцыя пайкілатэрмных абумоўлена нізкай агульнай арганізацыяй і ўзроўнем абмену рэчываў, які ў 20—30 разоў ніжэйшы, чым у гамаятэрмных жывёл, адсутнасцю замкнутай сістэмы кровазвароту (беспазваночныя) або недасканаласцю яе рэгуляцыі. Літаратура
Катэгорыя:Фізіялогія