Уладзімір Уладзіміравіч Пруднікаў (; ) — літоўскі оперны спявак (бас) беларускага паходжання. Лаўрэат Нацыянальнай прэміі Літвы па культуры і мастацтве (1996). Міністр культуры Літоўскай Рэспублікі ў 2004—2006 гадах.

Біяграфія Нарадзіўся ў Вільні. У дзяцінстве спяваў у хоры «Ажуалюкас». У 12 гадоў разам з ансамблем пад кіраўніцтвам Германа Перэльштэйна выканаў песню «'O sole mio» у пятай серыі мультсерыяла «Ну, пачакай!». Вучыўся спевам у спевака Зянонаса Паўлаўскаса. У 1979 годзе скончыў Літоўскую дзяржаўную кансерваторыю. Працаваў выкладчыкам у кансерваторыі і спяваў у Літоўскім нацыянальным тэатры оперы і балета. У 2004 годзе быў дэпутатам Сейма Літоўскай Рэспублікі ад партыі працы. Займаў пасаду міністра культуры ва ўрадзе Альгірдаса Бразаўскаса.

У 1977 годзе ажаніўся з піяністкай Ніёле Ралітэ. У шлюбе нарадзілася дачка Ева (оперная спявачка). Крыніцы

Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Літвы