Сабі́на Іосіфаўна Брыло (, Барысаў, Мінская вобласць) — беларуская паэтка, журналістка, рэдактарка, перакладчыца і медыйная экспертrа. Аўтарка некалькіх паэтычных кніг, суаўтарка дапаможніка па бяспецы для беларускіх журналістаў, сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў. Сябра СБП.

Жыццяпіс Нарадзілася 25 чэрвеня 1974 году ў Барысаве. Скончыла Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, атрымаўшы журналісцкую адукацыю. Працавала карэспандэнткай і рэдактаркай у розных беларускіх сродках масавай інфармацыі, займалася публіцыстыкай, літаратурным рэдагаваннем і экспертнай дзейнасцю ў медыйнай сферы. З’яўляецца суаўтаркай дапаможніка па бяспецы для беларускіх журналістаў. Таксама ўваходзіць у Беларускую асацыяцыю журналістаў.

У сярэдзіне 1990-х гадоў друкавала вершы ў перыядычных выданнях і ўваходзіла ў літаратурную суполку «Святлацень». Пазней была адной з арганізатарак і сябраў калегіі літаратурнага клубу «Графо», які аб’ядноўваў маладых літаратараў і стаў адной з прыкметных літаратурных ініцыятываў Мінску 2010-х гадоў.

Пасля падзей 2020—2021 гадоў вымушана пакінула Беларусь. З 2021 году жыве ў Вільні, дзе працягвае літаратурную, перакладніцкую і журналісцкую дзейнасцьPoetę, vertėją Sabiną Brilo kalbina Antanas Šimkus ir Marius Burokas.

Творчасць

Першыя вершы пісала яшчэ ў юнацтве. Пасля працяглага перапынку вярнулася да паэзіі ў 2012 годзе, пачаўшы публікаваць творы ў сацыяльных сетках. У 2016 годзе выйшаў яе дэбютны зборнік «Это буквы», які атрымаў станоўчыя водгукі крытыкаў і чытачоў.

У 2019 годзе пабачыў свет другі зборнік — «Я и другие люди». У тым жа годзе ў Летуве быў выдадзены зборнік «Tiras Biblio» ў перакладзе Гінтараса Граяўскаса. Грошы на зборнік сабралі ў фэсбук за 38 хвілінаўНа кнігу паэткі зь Беларусі грошы сабралі за 38 хвілін. Літоўцы.

У 2023 годзе ў берлінскім выдавецтве hohroth Minsk выйшла трэцяя кніга «У конца края».

Паэзія Брыло спалучае лірычнасць, інтэлектуальную іронію і філасофскія развагі. Яе творы закранаюць тэмы чалавечых адносін, адзіноты, памяці, свабоды, эміграцыі і вайны. Значная частка вершаў была ўпершыню апублікаваная ў інтэрнэце.

Акрамя паэзіі, Брыло піша эсэ, публіцыстыку і пераклады. Яе творы перакладзеныя на летувіскую і іншыя мовы«Rašytnamis». Baltarusiai Vilniuje: literatūros vertimai padeda pažinti lietuvių kultūrą.

Бібліяграфія 2016 — Это буквы. — Менск: Кнігазбор 2019 — Я и другие люди. — Менск 2019 — Tiras Biblio. — Вільня: Versus, (па-летувіску; пераклад Гінтараса Граяўскаса). 2023 — У конца края. — Бэрлін: hohroth Minsk, 2026 — Тутэйшы дзэн. Кароткія вершы ў японскім стылі ад паэткі Сабіны Брыло і самога Артура Вакарава, ЛогвінаўАртур Вакараў і Сабіна Брыло стварылі канцэптуальны альбом з вершамі

Крыніцы

Спасылкі Сабіна Брыло / Адкуль бяруцца кнігі, падкаст Сабіна Брыло на taubin «Другі раўнд» Сабіны Брыло, або Як вершы пераходзяць з «Фэйсбуку» на паперу, 3 сакавік 2020

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Барысаве Катэгорыя:Рускамоўныя паэты Катэгорыя:Паэтэсы Беларусі Катэгорыя:Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў