Барыс Аляксандравіч Пакроўскі (; ) — расійскі оперны рэжысёр, педагог. Заслужаны артыст РСФСР (1955). Народны артыст СССР (1961).
Біяграфія Скончыў Дзяржаўны інстытут тэатральнагв мастацтва (1937). У 1937—43 гадах — рэжысёр (з 1939 мастацкі кіраўнік) Горкаўскага тэатрра оперы і балета. З 1943 года рэжысёр, у 1952—63 і 1967—82 гадах — галоўны рэжысёр Вялікага тэатра ў Маскве.
Ажыццявіў першую пастаноўку оперы «Вайна і мір» С. Пракоф’ева ў Ленінградзе (1946, Ленінградскі акадэмічны Малы тэатр оперы і балета). Па яго просьбе С. Пракоф’еў напісаў вальс Наташы Роставай, які стаў сімвалам гэтай оперы.
У 1947 годзе пастановай Палітбюро ЦК ВКП(б) аб фармалізме ў музыцы была асуджана пастаўленая ім опера «Вялікая дружба» В. Мурадзелі.
З 1954 года — прафесар Расійскай акадэміі тэатральнага мастацтва. Заснавальнік (1972), мастацкі кіраўнік і рэжысёр Маскоўскага музычнага камернага тэатра. Яго пастаноўкам уласцівы высокая мастацкая культура, падкрэсленая тэатральнасць, смелы рэжысёрскі пошук. Сярод пастаўленых ім спектакляў: у Горкаўскім тэатры — «Ніжагародцы» Э.Напраўніка (1942); у Ленінградскім малым тэатры оперы і балета — «Вайна і мір» С.Пракоф’ева (1946), «Ваявода» П.Чайкоўскага (1949); у Вялікім тэатры — «Варожая сіла» А.Сярова (1947), «Прададзеная нявеста» Б.Сметаны (1948), «Садко» М.Рымскага-Корсакава і «Галька» С.Манюшкі (абодва 1949), «Аіда» (1951), «Травіята» (1953), «Фальстаф» (1962), «Атэла» (1978) Дж.Вердзі, «Снягурачка» Рымскага-Корсакава (1954), «Сямён Катко» (1970) і «Гулец» (1974) Пракоф’ева, «Руслан і Людміла» М Глінкі (1972), «Выкраданне месяца» А.Тактакішвілі і «Мёртвыя душы» Р.Шчадрына (1977), «Арлеанская дзева» Чайкоўскага (1990), «Князь Ігар» А.Барадзіна (1993), «Хаваншчына» М.Мусаргскага (1995), «Франчэска да Рыміні» С.Рахманінава (1998) і інш. Шэраг спектакляў паставіў за мяжой, у т. л. «Вогненны анёл» Пракоф’ева (1981, Прага). У Дзярж. тэатры оперы і балета Беларусі паставіў оперы «Алеся» Я.Цікоцкага (1944, вызначалася нацыянальнай своеасаблівасцю) і «Кармэн» Ж.Бізэ (1945). Аўтар кніг па пытаннях музычнага тэатра. Сталінская прэмія (1947, 1948, 1949, 1950). Ленінская прэмія (1980). Дзяржаўная прэмія Расіі (1994).
Літаратура
Крыніцы
Катэгорыя:Оперныя рэжысёры Расіі