Юдзіцкія, таксама Юдыцкія — шляхецкі род герба «Радван» у Вялікім Княстве Літоўскім.

Паходжанне Паводле сямейнага падання, паходзілі з Германіі, дзе валодалі замкам Валдорф. Першы вядомы ў ВКЛ прадстаўнік роду Базыль Дзмітрыевіч (каля 1520 — ?), каралеўскі дваранін, у 1551 годзе атрымаў ад Жыгімонта II Аўгуста маёнткі Свержань, Журавічы і Балотня ў Рэчыцкім павеце.Мицик Ю. Albaruthenica. Студії з історії Білорусі. — Київ: Інститут української археографії та джерелознавства ім. М. С. Грушевського НАН України, 2009. С. 241 Яго сын, Аляксандр, падсудак рэчыцкі, павялічыў уладанні за кошт новых падараванняў ад Стафана Баторыя, у якіх заклаў маёнткі Юдзічы і Крыўка. У Рэчыцкім павеце Юдзіцкія разам з Халецкімі займалі пануючае становішча ў 17-18 стагоддзях. Верагодна, род згас да пачатку 20 стагоддзя.

Прадстаўнікі Мікалай Уладзіслаў Юдзіцкі (? — 1670) Валерыян Станіслаў Юдзіцкі (1620 — 1673) Аляксандр Юдзіцкі (? — 1677) Міхал Станіслаў Юдзіцкі (? — 1701) Ян Павел Юдзіцкі (? — пасля 1702) Антоні Юдзіцкі (каля 1670 — 1729) Міхал Юдзіцкі (1700—1758) Ян Пётр Юдзіцкі (? — 1780) Юзаф Юдзіцкі (1719—1797) Восіп Каліст Юдзіцкі (? — канец 1850-х) Эдмунд Станіслававіч Юдзіцкі (? — 1908)

Гл. таксама Рэчыцкая шляхта

Крыніцы

Літаратура