Альда Палацэскі (Palazzeschi), сапраўднае Джурлані (Giurlani; ) — італьянскі пісьменнік.
Літаратурную дзейнасць пачаў як паэт зборнікамі вершаў «Белыя коні» (1905) і «Ліхтар» (1907), у якіх уплыў футурызму. Першая кніга прозы «Адлюстраванні» (1908). Аўтар рамана-прытчы «Кодэкс Перла’» (1911) пра крызіс чалавечых каштоўнасцей напярэдадні вайны, рамана «Піраміда» (1913—14, апублікаваны ў 1926), прасякнутага песімістычнымі поглядамі на свет, у якім парушыліся ўсе былыя ідэалы, кнігі ўспамінаў дзяцінства «Эстампы дзевятнаццатага стагоддзя» (1932), рэалістычнага рамана «Сёстры Матэрасі» (1934). Зборнік апавяданняў «Конкурс блазнаў» (1937) — своеасаблівая галерэя персанажаў, кожнаму з якіх давялося перажыць боль у жыцці. Тэма бацькоў і дзяцей у цэнтры раманаў «Браты Куколі» (1948) і «Рым» (1953). Іронія, фантастычныя і псіхалагічныя элементы, эксперыменты ў мове і ў распрацоўцы вобразаў уласцівы зборніку паэзіі «Сэрца маё» (1968), зборнікам апавяданняў «Жарты маладосці» (1956) і «Закончаны блазен» (1966), раманам «Дож» (1967), «Стэфаніна» (1969), «Гісторыя аднаго сяброўства» (1971) і інш.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Пісьменнікі Італіі