Ізроіл Цынберг, Сяргей Лазаравіч Цынберг (; ) — літаратуразнаўца, , , хімік. Аўтар няскончанай манументальнай працы, «Гісторыя яўрэйскай літаратуры», напісанай на ідышы, выйшла 9 тамоў.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1873 годзе ў мястэчку Ланаўцах Валынскай губерні. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Карлсруэскім палітэхнікуме. З 1898 года жыў у Санкт-Пецярбургу, дзе загадваў хімічнай лабараторыяй на Пуцілаўскім сталеліцейным заводзе. Быў жанаты з Розай Уладзіміраўнай Цынберг, па нараджэнні Рабіновіч (1876—1966). Нарадзілася дачка Тамара.
У 1900 годзе дэбютаваў манаграфіяй «І. Б. Левінзон» і на ідышы — навукова-папулярнай працай па прыродазнаўстве «Вос тут зіх аф дэр вэлт» (Што робіцца на свеце) у выдавецтве Агіясаф. З 1901 года стаў супрацоўнікам часопіса «Васход», дзе, акрамя пастаяннай рубрыкі «Агляд яўрэйскага друку», змясціў шмат крытычных артыкулаў, працы па гісторыі яўрэйскай літаратуры і культуры. Пасля закрыцця «Васходу» публікаваўся ў выданнях «Свобода и равенство», «Еврейский мир» і іншых. Удзельнічаў у выданні зборнікаў «Пережітое». Цынберг — адзін з аўтараў «Яўрэйскай энцыклапедыі Бракгаўза і Эфрона», дзе працаваў з самага першага тома, вёў аддзел сучаснай літаратуры на ідышы і іўрыце. З 1912 года быў членам рэдакцыі часопіса «Ідышэ вэлт». Супрацоўнічаў і з іншымі яўрэйскімі выданнямі (Фрайнд, Гамеліц, Газман). Часта чытаў даклады і лекцыі ў яўрэйскіх навукова-асветных установах. Акрамя таго, ён друкаваўся ў нямецкіх спецыяльных выданнях, дзе публікаваў артыкулы па аналітычнай хіміі Гессен Ю. И. Цинберг, Сергей (Израиль) Лазаревич // Еврейская энциклопедия Брокгауза и Ефрона. — СПб., 1908—1913..
Пасля кастрычніцкага перавароту ён стараўся працягваць развіццё юдаікі. З 1919 па 1923 год ён быў вучоным сакратаром Яўрэйскага ўніверсітэта, дзе выкладаў гісторыю яўрэйскай літаратуры і мовы ідыша. У 1922 −1930 ён апублікаваў шмат артыкулаў, з 1928 па 1930 год быў рэдактарам часопіса «Еврейская старіна» («Яўрэйская даўніна»). У 1923 годзе быў прызначаны намеснікам старшыні Яўрэйскага гісторыка-этнаграфічнага таварыства, а з 1927 года быў яго старшынёй. Стаў больш пісаць на ідышы, часцей у выданнях Вільні, Варшавы і ЗША. У яго кватэры штотыдзень збіраўся гурток, які ў той час быў адным з нямногіх цэнтраў яўрэйскага жыцця ў Ленінградзе.
У снежні 1938 года чэкісты арыштавалі Цынберга і некалькіх іншых членаў гуртка. Ён быў прыгавораны да васьмі гадоў лагераў па артыкуле 58-10 КК РСФСР і адпраўлены адбываць тэрмін на Далёкі Усход. У тым жа годзе, 28 снежня, ён памёр ва Уладзівастоцкім перасыльным лагеры (па іншых звестках — 3 студзеня 1939). Па сведчанні відавочцы, групу зняволеных, сярод якіх быў і Сяргей Лазаравіч Цынберг, пасля таго, як яны памыліся ў лазні, садысты-ахоўнікі доўгі час трымалі на вуліцы не дазваляючы апрануцца, пасля чаго многія з іх захварэлі і памерліЛюди и судьбы…. Марк Вішніцар лічыў, што Цынберг быў жывы яшчэ ў 1943 годзе.
У 1956 годзе рэабілітаваны.
Архіў Цынберга, які ён збіраў доўгія гады, амаль увесь канфіскавалі. Астатнюю частку архіва, выконваючы апошнюю волю Сяргея Лазаравіча, захавала яго сям’я, дзеля чаго яны засталіся ў блакадным Ленінградзе. У 1942 годзе памёр Хаім Саламонавіч Левін, яго зяць. Гісторыку Г. Аляксандраву (1890—1972), арыштаванаму разам з Цынбергам, пашчасціла перажыць зняволенне і вярнуцца дадому. У памяць пра сябра, ён старанна вывучаў ацалелую частку архіва, які быў перададзены на захоўванне ў ленінградскі філіял Інстытута народаў Азіі АН СССРЦинберг Исраэль …С. Чарный. Хроника // «Лехаим», июнь 2006, № 6 (170).Леонид Кацис. Несколько судеб еврейских архивов в XX веке // «Независимый филологический журнал» 2005, № 74..
Крыніцы
Спасылкі Эля Шульман і інш. Tsinberg Yisroel
Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Катэгорыя:Хімікі Расійскай імперыіКатэгорыя:Хімікі СССР Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладайКатэгорыя:РэабілітаваныяКатэгорыя:Памерлі ў ГУЛАГу