Ян КавалеўскіУ вайсковым пасведчанні фігураваў як Ян III Кавалеўскі для таго, каб адрознівацца ад іншых афіцэраў Войска Польскага, якія мелі тое саме імя і прозвішча. ( у Лодзі, памёр 31 кастрычніка 1965 у Лондане) – падпалкоўнік дыпламаваны пяхоты Войска Польскага, крыптолаг, матэматык і лінгвіст, які зламаў савецкія шыфры падчас польска-савецкай вайны, шматгадовы афіцэр II Аддзела Генштаба Войска Польскага.

Біяграфія Скончыў Гандлёвую Школу купецтва Лодзі. У 1909—1913 гг. вучыўся ў Льежскім універсітэце, атрымаўшы дыплом хіміка-тэхнолага. Ведаў некалькі замежных моў — нямецкую, французскую і рускую.

Пасля выбуху Першай сусветнай вайны быў мабілізаваны ў рускую армію. Як афіцэр рэзерву расійскіх інжэнерных войскаў, якім былі падпарадкаваны адзінкі сувязі, ведаў асаблівасці гэтай службы, што было вялікім козырам у пазнейшай дэскрыптацыі бальшавісцкіх радыяграм.

Міжваеннае 20-годдзе Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 і падзення царызму перайшоў у штаб II Польскага корпуса на Украіне. Быў афіцэрам Польскай вайсковай арганізацыі і кіраўніком разведкі 4 дывізіі польскіх стралкоў ген. Люцыяна Жалігоўскага. Разам з аддзеламі дывізіі вярнуўся да ўжо незалежнай Польшчы ў маі 1919 г. Крыптааналітык-аматар, адораны нязвыклымі матэматычнымі здольнасцямі і ўяўленнямі.Яго крыптааналітычныя здольнасці дазволілі яму прачытаваць шыфраваную карэспандэнцыю Рамуальда Траўгута ў стагоддзе паўстання 1863.

Пасля вяртання - арганізатар і кіраўнік радыразведкі Бюро шыфраў II Аддзела Генштаба ў 1919—1924 гг. Яму даверылі ўтварэнне дэшырацыйнага аддзела пры Генеральным штабе. Разбудаваў цэлую сетку станцый радыёперахвату, злучаных з Генеральным штабам з дапамогай тэлетайпаў Х’юга. У гэтым аддзеле ён задзейнічаў вучоных–выбітных прадстаўнікоў польскай матэматычнай школы, прафесараў Варшаўскага ўніверсітэта i Львоўскага ўніверсітэта: Станіслава Ляснеўскага, Стэфана Мазуркевіча (будучага прарэктара Варшаўскага ўніверсітэта), Вацлава Сярпінскага і маладых асістэнтаў матэматыкі.

На мяжы жніўня і верасня 1919 г. Кавалеўскі ўзламаў першыя ключы да шыфраў Чырвонай арміі, што дало магчымасць прачытаць бальшавістскую карэспандэнцыю з франтоў грамадзянскай вайны на Украіне, Паўднёвай Расіі і на Каўказе. Узламаў таксама шыфры Добраахвотнай арміі і "белага" Чарнаморскага флота, а таксама шыфры Арміі УНР, што дазволіла слядзіць за падзеямі на тэрыторыі Расіі ад Сібіры да Петраграда і ад Мурманска да Чорнага мора. Ужо ў студзені 1920 г. распачаў узлом нямецкіх шыфраў.

Пачынаючы з жніўня 1919 г. і да канца 1920 г. польская радыёразведка перахапіла некалькі тысяч шыфраграм (галоўным чынам Чырвонай арміі), з гэтай колькасці ў летнія месяцы 1920 г. дзесьці 400–500 ў месяцГэтыя падлікі трэба прызнаць за прыблізныя, бо шыфраваны матэрыял не захаваўся ў раўнамернай ступені для ўсіх перыядаў і ўчасткаў фронту.

У знойдзеных дакументах польскага бюро шыфраў захавалася больш за 100 рускіх шыфровых ключоў, зламаных і здабытых з лета 1919 г. і да канца 1920 г. Першых неалькі месяцаў (да лютага 1920 г.) гэта час здабычы досведу. Час ўзлому рускіх шыфраў, які займаў звыкла каля 15 дзён, зменшыўся з 2-3 тыдняў да двух-трох дзён, а лічба шыфраграм, якія чыталіся за дзень-два павялічылася з 10–15% да 90% ад іх агульнай колькасці. Паводле: Grzegorz Nowik Zanim złamano Enigmę: Polski radiowywiad podczas wojny z bolszewicką Rosją 1918–1920. Wojskowe Biuro Badań Historycznych. Warszawa 2004, wyd. Oficyna Wydawnicza RYTM ISBN 83-7399-099-2.

Рэзультаты яго працы давалі ўладам Рэчы Паспалітай – перш за ўсё Кіраўніку дзяржавы і Wodzowi Naczelnemu – Юзэфу Пілсудскаму азнаямленне з самымі тайнымі рашэннямі ўсіх бакоў канфлікту грамадзянскай вайны ў Расіі:войскаў белай і чырвонай Расіі, войскаў ЗУНР і Украінскай Народнай Рэспублікі, а таксама іншых дзяржаў, якія суседнічалі з Польшчай.

Падчас Варшаўскай бітвы ў жніўні 1920 r. інфармацыя польскай радыёразведкі, арганізаванай Кавалеўскім мелі, безумоўна, рашаючы ўплыў на стратэгічныя рашэнні Юзэфа Пілсудскага і, як наступства, на памер перамогі польскайй арміі над Чырвонай арміяй, якая наступала на Варшаву.

Пасля заканчэння польска-бальшавістскай вайны 1920 г. быў у сакавіку 1921 г., аддэлегаваны ў Горную Сілезію (як і шмат іншых афіцэраў II Аддзела (пар.Эдмунд Харашкевіч)). Быў кіраўніком разведкі штабу паўстанцкіх войск у III Сілезскім паўстанні.

За свае заслугі Ян Кавалеўскі ў 1921 г. атрымаў Срэбны Крыж Віртуці Мілітары.

З 1923 ствараў крыптаграфічныя службы ў Японіі за што атрымаў найвышэйшую ваенную адзнаку гэтага края – Ордэн Узыходзячага Сонца.

У 1924-1925 гг. служыў у 74 Верхнесілезскім пяхотным палку (польск.74 Górnośląski Pułk Piechoty) ў Люблінцы, а ў 1925-1927 гг. –слухачом Парыжскай Вышэйшай Ваеннай школы (франц. École Supérieure de Guerre). У 1928—1933 гг. – ваенны аташэ II Рэчы Паспалітай у Маскве. Прызнаны перонай нон грата вымушаны быў аставіць гэта месца. Быў пераведзены на аналагічную пасаду ў Бухарэст, дзе служыў у 1933—1937 гг..

З 1937 кіраўнік штаба Лагера Нацыянальнага Аб’яднання (польск. Obóz Zjednoczenia Narodowego) і дырэктар прадпрыемства па скупцы стратэгічнай сыравіны TISSA (польск.Towarzystwo Importu Surowców Spółka Akcyjna), звязанага з II аддзелам.

II Сусветная вайна У верасні 1939 г., пасля эвакуацыі ў Румынію, Кавалеўскі працаваў у бухарэстскім камітэце дапамогі польскім бежанцам, таксама і кіраваў гэтай структурай. У студзені 1940 г. выехаў у Францыю. У Парыжы, па даручэнні генерала Сікорскага, быў суаўтарам накіраванай супраць Германіі саюзніцкага наступлення на Балканах. Перад падзеннем Францыі ў чэрвені 1940 г. эваэкуяваўся з Парыжа і праз Іспанію дабраўся да Партугаліі, дзе стаў членам камітэту па справах бежанцаў, спачатку ў Фігейра да Фош, а потым у Лісабоне. Працаваў там таксама ў створаным па яго ініцыятыве ў лістападзе 1940 г. Міжсаюзніцкім камітэце гэтага тыпу.

Кавалеўскі атрымаў ад генерала Сікорскага аняляванне загаду, паводле якога яго выклікалі ў Лондан, а 15 студзеня 1941 г. Быў прызначаны кіраўніком падначаленай МУС Польшчы Пляцоўкі сувязі з кантынентам і цэнтра інфармацыі з дзяржаў кантынента (польск. — Placówki Łączności z Kontynentem oraz centrali informacyjnej z krajów kontynentu)) з сядзібай у Лісабоне. Згодна з задумкай міністра Станіслава Кота кіраваная палкоўнікам Кавалеўскім пляцоўка ў Лісабоне павінна была быць цэнтральным месцам дастаўкі інфармацыі з цэлай Заходняй Еўропы. Гэта было прадстаўніцтва «Кантынентальнай Акцыі», якая з'явілася, перш за ўсё, на базе канцэпцыі Кота, з грунтоўным уплывам Кавалеўскага. Бо ў лістападзе 1940 г. Ён напісаў мемарыял на тэму неабходнасці арганізацыі супраціўлення пад нямецкім панаваннем, як з палітычнага пункту гледжання, так і ваеннага. Заданнем Акцыі была арганізацыя на абшары цэлага света падпольнай барацьбы з ворагам усімі магчымымі спосабамі (апрача адкрытай узброенай акцыі), збіранне палітычных і гаспадарчых матэрыялаў пра дзейнасць дзяржаў дзяржаў «Асі» і іх сатэлітаў, прапагандыстская акцыя. Скіраваная супраць гітлераўскай кааліцыі, усялякія формы палітычнай дыверсіі, імкненне да кнцэнтрацыі ўсіх сіл польскай эміграцыі для барацьбы з ворагам пад кіраўніцтвам ураду РП, барацьба з палітычнымі ўплывамі непрыяцеля на тэрыторыі польскіх абшараў і арганізацыя забастовачнага і сабатажнага руху на працоўных месцах.

Лісабонская пляцоўка стала, разам з дзейнасцю арганізацыі ў Францыі, без сумневу найважнейшым элементам польскай Кантынентальнай Акцыі. Зрэшты, місія, кіраваная палк. Кавалеўскім, лепей ацэньвалася польскім МУС чым французская. Кантынентальная Акцыя на тэрыторыі Францыі і Бельгіі мела, аднак, абсалютна своеасаблівы і выключны характар, бо там планаваўся ўдзел польскай эміграцыйнай супольнасці ў ваенных аперацыях (разведка, дыверсія і сабатаж падчас акупацыі, стварэнне польскіх ваенных адзінак у часе вызвалення кантыненту).

Пляцоўку ў сталіцы Партугаліі разглядалі як цэнтральны вузлавы пункт кантынентальнай арганізацыі.

У рамках «Кантынентальнай Акцыі» Ян Кавалеўскі кіраваў разведвальнымі аперацыямі на тэрыторыі цэлай ЕўропыДзякуючы асабістым кантактам Кавалеўскага з японскімі ваеннымі коламі ў 20-я гады XX ст. радыёсувязь польскай разведкі на тэрыторыі акупаванай Еўропы абапіралася, між іншым, на радыёстанцыі ў еўрапейскіх амбасадах падпарадкаванай Японіі дзяржавы Маньчжоў-Го (у Будапешце, Бухарэсце i Берліне). Японія, якая не знаходзілася з Польшчай у стане вайны, атрымлівала ўзамен ад польскай разведкі інфармацыю, якая датычыла СССР. СССР у 1941—1945 гг. захоўваў нейтралітэт у адносінах да краіны Узыходзячага Сонца — Чырвоная Армія ўдарыла на Японію 8 жніўня 1945 г. (дарэчы, парушаючы заключаны ў красавіку 1941 г. япона-савецкі пакт аб ненападзе), ужо пасля выбуху амерыканскай атамнай бомбы ў Хірасіме., праводзіў тайныя перамовы з прадстаўнікамі Венгрыі, Румыніі i Італіі (аперацыя Трыножка (Trójnóg) па пытанні выхада гэтых краін з вайны. Элементам гэтай акцыі была ўмова несупрацоўніцтва з Германіяй ў злачынствах супраць чалавечнасці, перш за ўсё ў масавым знішчэнні жыдоў і асоб жыдоўскага паходжання. Таксама гэта прадугледжвала і ўказанне не дапускаць высылкі ваенных сіл на Заходні фронт, спыненне ваенных паставак ў Германію, дапамогу для польскіх бежанцаў і дапушчэнне дзейнасці саюзніцкай разведкі на тэрыторыі Італіі, Венгрыі і Румыніі. У дыялогу ў рамках аперацыі актыўна ўдзельнічаў і былы віцэ-міністр замежных спраў Польшчы Ян Шэмбек, які знаходзіўся ў Лісабоне. Лісабонская пляцоўка таксама праводзіла размовы з нямецкай антыгітлераўскай апазіцыяй (прадстаўнікі адмірала Вільгельма Канарыса Эрвін Лахузен, ген. фон Фалькенхаўзен і інш.).

У рэшце рэшт ідэю Кавалеўскага і Шэмбека пахавала саюзніцкае жаданне безагаворачнай капітуляцыі гэтых дзяржаў (абвешчанае Рузвельтам і Чэрчылем на канферэнцыі ў Касабланцы і распаўсюджанае пазней на саюзныя III Рэйху краіны). Рашаючай жа, аднак, была адмова заходніх саюзнікаў ад канцэпцыі ўварвання на Балканы, разам з рашэннем аб перадачы Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў савецкую сферу ўплываў. Канчаткова гэта здарылася пад націскам Сталіна на мяжы лістапада-снежня 1943 г. падчас канферэнцыі ў Тэгеране.