Калон () — горад у Панаме, на атлантычным беразе Панамскага канала (паўвостраў Мансанільё). Адміністрацыйны цэнтр правінцыі Калон.
Разам з Панамай, — галоўны порт краіны. Са сталіцай, акрамя воднага шляху Панамскага канала, звязаны чыгункай і шашэйнымі дарогамі, якія ідуць уздоўж канала.
Гісторыя Заснаваны ў 1850 годзе (па іншых дадзеных, у 1852 годзе) пад назвай Аспінваль на востраве, пазней у выніку асушэння быў злучаны з мацерыком.
Насельніцтва
Эканоміка Цяпер у горадзе развіта машынабудаванне, нафтаперапрацоўка, харчовая, тэкстыльная, швейная, фармацэўтычная, паліграфічная прамысловасць, аднак аснову эканомікі складае Панамскі канал.
Памятныя мясціны Фарты Сан-Ларэнса і Дэйвіс, а таксама некалькі цэркваў XIX стагоддзя і помнік Хрыстафору Калумбу, у гонар якога горад быў перайменаваны ў 1890 г. Крыніцы
Катэгорыя:Гарады Панамы