Софія Сяргееўна Панкова () — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі.

Біяграфія Скончыла Маскоўскі педагагічны інстытут (1926). З канца 1926 года на падпольнай рабоце ў Заходняй Беларусі: загадыца аддзелаў Беластоцкага, Брэсцкага акруговага, Пінскага гарадскога камітэтаў КПЗБ. Дэлегат I з’езда КПЗБ (1928). За рэвалюцыйную дзейнасць 22.10.1928 года арыштавана польскімі ўладамі і зняволена. Пасля вызвалення з канца 1931 года ў Мінску. Працавала ў Інстытуце гісторыі партыі і рэвалюцыйнага руху, Мінскай школе КПЗБ. З канца 1934 года — сакратар Навагрудскага, Беластоцкага, Гродзенскага акруговага камітэтаў КПЗБ. 30.7.1935 зноў арыштавана, прыгаворана да 12 гадоў турмы. У 1939—41 гадах старшыня Беластоцкага гаркома МОПРа. У Вялікую Айчынную вайну ўвосень 1942 года перакінута ў акупіраваны Віцебск, з Верай Харужай арганізоўвала работу савецкага падполля. 13.11.1942 года арыштавана і закатавана нацыстамі.

Літаратура

Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны