Пантыйскія горы — паўночныя ўскраінныя горы ў складзе Малаазіяцкага нагор’я ў Турцыі. Даўжыня каля 1000 км (уздоўж узбярэжжа Чорнага мора). Вышыня да 3937 м (гара Качкар). Падзяляюцца на Заходния Пантыйския горы (сярэдневышынныя з выраўнаванымі вяршынямі, паступова паніжаюцца пры набліжэнні да праліў Басфор), горы Джанік і Усходнія Пантыйскія горы (маюць альпійскія формы рэльефу), падзеленыя глыбокімі далінамі і міжгорнымі катлавінамі. Сфарміраваны ў альпійскую складкаватасць, складзены з парод меза-кайназою, месцамі перарваных гранітнымі інтрузіямі. На захадзе складзены пераважна з пясчанікаў, вапнякоў, на ўсходзе — з гранітаў, гнейсаў, крышталічных сланцаў, вулканічных парод. Моцная сейсмічнасць. Прарэзаны скразнымі далінамі рэк Кызыл-Ірмак, Ешыль-Ірмак і інш. Паўночныя схілы Пантыйскіх гор укрыты шыракалістымі лясамі з бука, граба, каштана, ліпы з вечназялёным падлескам на горных чырваназёмах і жаўтазёмах. На вышыні 600—700 м мяшаныя і хваёвыя лясы на горных буразёмах, вышэй субальпійскія хмызнякі і горныя лугі. На паўднёвых схілах — стэпы, паўпустыні, хмызнякі. Вырошчваюць пшаніцу, кукурузу, тытунь, цукровыя буракі, вінаград і садовыя культуры. Нацыянальныя паркі. Літаратура
Катэгорыя:Горы Турцыі