Георгій Канстанцінавіч Папавіцкі (, с. Увары, Камызяцкі раён, Астраханская вобласць, Расійская імперыя — ) — расійскі і беларускі габаіст, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1938).

Біяграфія Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1911). У 1912—29 і 1941—48 гадах — выкладчык Саратаўскай (з 1941 года — загадчык кафедры, з 1944 года — рэктар), з 1929 года -Бакінскай, у 1933—41 гадах — Беларускай (з 1940 прафесар) кансерваторый. Адначасова ў 1912—48 гадах артыст сімфанічных і оперных аркестраў у Баку, Мінску, Саратаве. Яго дзейнасць паўплывала на развіццё выканальніцтва на духавых інструментах у Беларусі. Аўтар фантазіі на тэмы музыкі з опер «Залаты пеўнік» і «Царская нявеста» М.​Рымскага-Корсакава, нарыса «Гісторыя развіцця духавых інструментаў», тэхнічных практыкаванняў у гамах. Літаратура