Ла́йсанскі альбатро́с (Phoebastria immutabilis) — буйная марская птушка сямейства альбатросавых, пашыраная ў паўночнай частцы Ціхага акіяна. Больш за 99% сусветнай папуляцыі гняздуецца на Паўночна-Заходніх Гавайскіх астравах; від таксама гняздуецца ў Мексіцы і Японіі.
На атоле Мідуэй знаходзіцца найбуйнейшая калонія віду — каля 450 тысяч пар.
Самка лайсанскага альбатроса па мянушцы Wisdom лічыцца найстарэйшай вядомай дзікай птушкай. Яна была акальцавана на атоле Мідуэй у 1956 годзе ўжо дарослай; у 2025 годзе яе ўзрост ацэньваўся не менш як у 75 гадоў. За жыццё яна магла адкласці 50—60 яек і выгадаваць каля 30 птушанят.
Крыніцы