У красавіку 2023 года пачалося ўзброенае супрацьстаянне на тэрыторыі Судана паміж Узброенымі сіламі Судана (УСС) і ваенізаванай арганізацыяй «Сілы аператыўнай падтрымкі» (САП), якая сыходзіць сваімі каранямі да апалчэння Джанджавід. Баявыя дзеянні спачатку ахапілі сталіцу, а хутка і розныя іншыя часткі краіны. Сам канфлікт стаў следствам барацьбы за ўладу паміж Абдэлем аль-Бурханам і Махамедам Дагала, а таксама няўдалай спробы інтэграцыі САП у шэрагі арміі. Па меры развіцця канфлікту ён усё больш набываў рэгіянальныя маштабы. Знешнія гульцы аказваюць фракцыям канфлікту фінансавую, ваенную і дыпламатычную падтрымку.

Міжнародная супольнасць

Рэакцыя Шэраг краін (ЗША, Расія, Вялікабрытанія, Іспанія, Турцыя, Саудаўская Аравія, Катар, ААЭ, Іарданія, Эфіопія, Кітай) і міжнародных арганізацый (Афрыканскі Саюз, ЕС, ААН, Ліга арабскіх дзяржаў) асудзілі гвалт і заклікалі спыніць баі. Егіпет і Паўднёвы Судан прапанавалі свае паслугі ў якасці дзяржаў-пасярэднікаў у мірным урэгуляванні. Чад абвясціў аб часовым закрыцці сваёй мяжы з Суданам (нягледзячы на гэта, паводле агенцтва ААН па справах бежанцаў на 20 красавіка, ад 10 000 да 20 000 суданцаў здолелі перайсці дзяржаўную граніцу). Некалькі авіякампаній, пасля абстрэлу самалётаў у аэрапорце Хартума, прыпынілі палёты ў сталіцу краіны.

Савет ААН па правах чалавека прыняў 11 мая 2023 года дакумент, накіраваны на ўзмацненне маніторынгу парушэнняў падчас канфлікту ў Судане, нягледзячы на супраціў суданскага ўрада. Ён таксама заклікаў пакласці канец гвалту і пашырыць мандат эксперта ААН па Судану, уключыўшы ў яго маніторынг злоўжыванняў, «якія вынікаюць непасрэдна з бягучага канфлікту». 18 членаў прагаласавалі за рэзалюцыю, 15 прагаласавалі супраць і 14 устрымаліся.

10 ліпеня Міжурадавы орган па развіцці на саміце ў Адыс-Абебе пагадзіўся запытаць Рэзервовыя сілы Усходняй Афрыкі разглядзець пытанне магчымага разгортвання міратворцаў для абароны грамадзянскіх асоб і забеспячэння гуманітарнай дапамогі.

Эвакуацыя

Успышка гвалту заахвоціла свет сачыць за сітуацыяй у Судане, а ўрады дзяржаў — перайсці да выратавання сваіх грамадзян з «гарачай кропкі». У краіне на той момант знаходзілася вялікая колькасць замежнікаў. Самымі буйнымі групамі былі амерыканцы (16 000 чалавек, большасць з якіх мелі падвойнае грамадзянства) і егіпцяне (10 000 чалавек). Аднак сама эвакуацыя была абцяжарана з-за баявых дзеянняў у сталічным Хартуме, асабліва ў міжнародным аэрапорце і вакол яго. Гэта вымусіла многіх ехаць на машынах у Порт-Судан, які знаходзіцца прыкладна ў 650 км на паўночны ўсход ад Хартума, адкуль замежнікі вывазіліся па паветры альбо караблямі. Іншыя эвакуацыі праводзіліся праз наземныя пагранпераходы.

Санкцыі 1 чэрвеня 2023 года Злучаныя Штаты Амерыкі ўвялі санкцыі ў дачыненні да чатырох фірмаў: двух, звязаных з Дагала, і двух, звязаных з Бурханам. Як паведамілі ў Белым доме, гэта стала адказам на шматлікія парушэнні рэжыму спынення агню і напады на мірных жыхароў.

12 ліпеня Вялікабрытанія абвясціла аб санкцыях у дачыненні да фірмаў, звязаных з САП і УСС, за прадастаўленне сродкаў і зброі ў ходзе канфлікту.

22 студзеня 2024 года Еўрапейскі савет увёў санкцыі супраць шасці фірмаў «за падтрымку дзейнасці, якая падрывае стабільнасць і палітычны пераход у Судане». Сярод іх апынуліся дзве фірмы, якія займаюцца вытворчасцю зброі і транспартных сродкаў для арміі Бурхана. 31 студзеня ЗША ўвялі санкцыі супраць трох фірмаў, звязаных з САП, а 15 мая — у дачыненні да кіраўніка аперацый мяцежнікаў Асмана Махамеда Хаміда Махамеда і камандуючага паўстанцамі ў Цэнтральным Дарфуры Алі Ягуба Джыбрыла. 23 чэрвеня Еўрапейскі Саюз увёў санкцыі ў дачыненні да шасці арганізацый за вытворчасць і закупку зброі для УСС і САП. 11 верасня Савет Бяспекі ААН аднагалосна прагаласаваў за падаўжэнне эмбарга на пастаўкі зброі і іншых санкцый, звязаных з вайной у Судане, да 2025 года. 24 кастрычніка ЗША ўвялі санкцыі супраць Міргані Ідрыса Сулеймана, дырэктара суданскай сістэмы абароннай прамысловасці, за яго ролю ў набыцці зброі УСС. 8 лістапада Савет Бяспекі ААН увёў санкцыі ў дачыненні да кіраўніка аперацый САП Асмана Махамеда Хаміда Махамеда і камандуючага войскамі мяцежнікаў у Заходнім Дарфуры Абдэля Рахмана Джумы Баркалы за іх ролю ў парушэннях правоў чалавека падчас канфлікту.

16 снежня ЕС увёў санкцыі ў дачыненні да былога кіраўніка ваеннай разведкі Салаха Гоша, кіраўніка аперацый САП Асмана Хаміда, губернатара Заходняга Дарфура Тыджані Каршума і дырэктара ваеннай разведкі УСС Махамеда Алі за іх ролю ў ваенных злачынствах, падрыў пераходу да грамадзянскага ўраду ў Судане і закупку абсталявання і зброі, якія выкарыстоўваюцца бакамі ў канфлікце. 7 студзеня 2025 года Злучаныя Штаты афіцыйна заявілі, што САП здзейснілі генацыд, і ўвялі санкцыі супраць генерала Дагала.

16 студзеня 2025 года ЗША таксама ўвялі санкцыі супраць генерала Абдэля Фатаха Аль-Бурхана. 18 ліпеня Еўрапейскі Саюз увёў санкцыі супраць камандзіра УСС Абукалы Махамеда Кайкала, камандзіра САП Хусейна Баршама, а таксама фірмаў Al-Khaleej Bank і Red Rock Mining. 12 верасня Злучаныя Штаты ўвялі санкцыі ў дачыненні да міністра фінансаў і лідара Руху за справядлівасць і роўнасць Джыбрыла Ібрагіма і батальёна «Аль-Бара ібн Малік» за іх ролю ў грамадзянскай вайне і сувязі з Іранам. 9 снежня Злучаныя Штаты ўвялі санкцыі супраць шэрагу асоб і арганізацый, звязаных з транснацыянальнай сеткай, якая вербавала калумбійскіх наймітаў для арміі Дагала. 12 снежня Вялікабрытанія ўвяла санкцыі супраць чатырох высокапастаўленых камандзіраў САП, а менавіта Абдула Рахіма Дагала, Геда Хамдана Ахмеда, брыгаднага генерала Аль-Фатэха Абдулы Ідрыса і палявога камандзіра Тыджані Ібрагіма Мусы Махамеда, за іх ролю ў разні ў Эль-Фашыры.

30 студзеня 2026 года ЕС увёў санкцыі супраць сямі чалавек за іх ролю ў эскалацыі канфлікту ў Судане, уключаючы брата Дагала, маёра Алганея Хамдана Дагала Мусу, і Аль-Місбаха Абу Заіда Тальху, камандзіра батальёна Аль-Бара ібн Малік. 5 лютага Вялікабрытанія ўвяла санкцыі супраць шасці чалавек за іх ролю ў падтрыманні канфлікту, уключаючы трох калумбійцаў, абвінавачаных у вярбоўцы наймітаў для арміі Дагала, палявога камандзіра САП Хусейна Баршама і камандуючага сіламі «Шчыт Судана» Абу Аклу Кайкала. 19 лютага Злучаныя Штаты ўвялі санкцыі супраць камандзіраў паўстанцаў Абу Лулу, Геда Хамдана Ахмеда і Тыджані Ібрагіма Мусы Махамеда за іх дзеянні ў Эль-Фашыры. 24 лютага Савет Бяспекі ААН увёў санкцыі супраць чатырох камандзіраў САП, уключаючы брата Абдула Рахіма Дагала, Геда Хамдана Ахмеда, Абу Лулу і Тыджані Ібрагіма Мусу Махамеда, за зверствы, учыненыя ў Эль-Фашыры. 28 красавіка ААН увяла санкцыі супраць брата Данала, Аль-Гані Хамдана Дагала.

26 чэрвеня Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло санкцыі супраць пяці фізічных асоб і трох карпарацый, якія абвінавачваюцца ў пастаўцы зброі і вярбоўцы байцоў для варагуючых бакоў.

14 ліпеня Еўрапейскі Саюз увёў забарону на куплю, імпарт і перадачу золата з Судана, спасылаючыся на ролю гандлю ў фінансаванні канфлікту. 16 ліпеня Вялікабрытанія ўвяла санкцыі супраць 11 фізічных і юрыдычных асоб, звязаных з незаконнымі сеткамі гандлю золатам і фінансавымі аперацыямі, якія абвінавачваліся ў фінансаванні як САП, так і УСС. 20 ліпеня Дзяржаўны дэпартамент ЗША ўвёў санкцыі супраць УСС, абвінаваціўшы іх ва ўжыванні хімічнай зброі падчас баявых дзеянняў у Хартуме ў 2024 годзе.

Удзел па краінах

Чад 7 чэрвеня 2023 года чадскі апазіцыянер Хісейн Аламін Чау-чау заявіў, што яго «Рух за барацьбу прыгнечаных у Чадзе» ўдзельнічае ў вайне на баку САП. У прыватнасці, ён апублікаваў відэа, дзе ягоныя байцы атакуюць завод па вытворчасці боепрыпасаў Ярмук у Хартуме.

17 лістапада 2023 года ВРС (фракцыя Міні Мінаві) і Рух за справядлівасць і роўнасць абвінавацілі ўрад Чада ў падтрымцы САП, «пастаўках ваеннай тэхнікі і наймітаў шляхам адкрыцця сваёй тэрыторыі і паветранай прасторы». У снежні чадскія салдаты перахапілі на граніцы з Суданам партыю ваеннай тэхнікі, прызначаную для САП, якая рухалася з Нджамены. 17 снежня, на фоне новых абвінавачванняў у падтрымцы баевікоў, Чад выслаў чатырох суданскіх дыпламатаў.

28 чэрвеня 2024 года Судан адклікаў свайго пасля ў Чадзе Асмана Мухамеда Юніса, абвінаваціўшы суседнію краіну ў падтрымцы Дагала. 5 лістапада ўрад Судана падаў скаргу ў Афрыканскую камісію правоў чалавека і народаў, патрабуючы ад Чада кампенсацыі за падтрымку арміі Дагала, абвінавачваючы суседа ў парушэнні міжнароднага права.

23 лютага 2026 года Чад закрыў сваю ўсходнюю мяжу з Суданам на нявызначаны тэрмін, спаслаўшыся на неаднаразовыя налёты суданскіх груповак і рост нестабільнасці на памежжы. Рашэнне было прынята на фоне сутыкненняў у памежным горадзе Аль-Ціна паміж САП і праўрадавыя атрадамі.

Егіпет

Інцыдэнт у Мерове

15 красавіка 2023 года, у першы дзень вайны, прыхільнікі Дагала заявілі аб паланенні САП 200 егіпецкіх вайскоўцаў недалёка ад Мерове. Першапачаткова не было дадзена ніякага афіцыйнага тлумачэння прысутнасці егіпецкіх салдат, хоць Егіпет і Судан мелі цеснае ваеннае супрацоўніцтва з-за дыпламатычнай напружанасці з Эфіопіяй. Пазней афіцыйны Каір заявіў, што яго вайскоўцы знаходзіліся ў краіне для правядзення сумесных вучэнняў з суданскай арміяй. Спадарожнікавыя здымкі, атрыманыя 17 красавіка The War Zone, паказалі, што на авіябазе Мерове адзін знішчальнік МіГ-29 егіпецкіх ВПС быў знішчаны. Два іншых былі моцна пашкоджаны або знішчаны. 19 красавіка захопленыя егіпецкія вайскоўцы былі вызвалены і адпраўлены на радзіму на борце трох егіпецкіх ваенна-транспартных самалётаў, якія вылецелі з аэрапорта Хартума.

Аперацыі супраць САП У ходзе баявых дзеянняў неадразова паведамлялася пра ўдзел егіпецкіх ВПС і спецназа ў аперацыях супраць САП. Так, у прыватнасці, 16 красавіка 2023 года Сілы аператыўнай падтрымкі заявілі, што іх войскі ў Порт-Судане падвергліся нападу егіпецкай авіяцыі. Прынамсі з сярэдзіны 2025 года з базы ля суданскай мяжы па пазіцыяй САП сталі праводзіцца налёты егіпецкіх дронаў.

Удзел Егіпта вызначаўся перш за ўсё меркаваннямі нацыянальнай бяспекі (стабільнасць уздоўж паўднёвай мяжы, бяспека водных рэсурсаў Ніла і рэгіянальны баланс сіл). Армія Дагала ўспрымалася Каірам як дэстабілізуючую сілу.

Эфіопія Эфіопія з самага пачатку вайны падтрымлівала САП, якія Адыс-Абеба разглядала як карысную процівагу як егіпецкаму ўплыву ў Судане, так і Бурхану. У снежні 2023 года генерал Дагала нават наведаў краіну.

На гэтым фоне летам 2025 года ўзрасла напружанасць на дзяржаўнай граніцы, у прыватнасці ў спрэчным раёне Фашага, куды эфіопскае кіраўніцтва, скарыстаўшыся грамадзянскай вайной, стала накіроўваць апалчэнцаў для ціску на суданскіх фермераў і захопу сельскагаспадарчых участкаў для суайчыннікаў. У памежным раёне Аль-Галабат, паводле заяў Судана, эфіопскія вайскоўцы атакавалі рынак, скарыстаўшыся перакідкай суданскіх войскаў з памежжа на фронт.

У лютым 2026 года агенцтва Reuters паведаміла, што Эфіопія размясціла ў рэгіёне Бенішангул-Гумуз сакрэтны лагер для падрыхтоўкі баевікоў САП. Будаўніцтва лагера фінансавалі ААЭ. Інструктары таксама выступілі эміратаўскія вайскоўцы. На той момант на гэтым аб’екце праходзілі навучанне 4300 прыхільнікаў Дагала.

У маі Судан афіцыйна абвінаваціў краіну ў арганізацыі ўдараў беспілотнікаў па міжнародным аэрапорце Хартума і ваенных аб’ектах у сталіцы, назваўшы гэтыя ўдары «прамой агрэсіяй» супраць суверэнітэту Суданаhttps://www.bbc.com/news/articles/c0k3n1y7d42o.

Лівія

Лівійская нацыянальная армія пад камандаваннем Халіфа Хафтара перад пачаткам вайны накіравала САП самалёты для дастаўкі ваенных грузаў«Libyan Militia and Egypt’s Military Back Opposite Sides in Sudan Conflict». Прыхільнікі Бурхана ў ходзе канфлікту абвінавачвалі ЛНА ў сумесных памежных налётах з САП, што лівійскі бок адмаўляў.

Расія