Леан Патоцкі (; Псеўданімы: Bonawentura z Kochanowa) — мемуарыст.
Біяграфія З роду графаў Патоцкіх. Бацька -- Станіслаў Фларыян, актыўны ўдзельнік палітычнага жыцця Рэчы Паспалітай, ад'ютант Тадэвуша Касцюшкі, а ў часы Варшаўскага герцагства — Фрыдрыха Аўгуста. Маці — Юзэфа з Салагубаў.
Дзяцінства і маладосць Леан Патоцкі прайшлоў у вышэйшым свеце Варшавы. Вучыўся ў Свіслацкай гімназіі, скончыў Варшаўскі ўніверсітэт. Разам з айчымам, Тадэвушам Тышкевічам, актыўна ўдзельнічаў у паўстанні 1830—1831 гадоў на тэрыторыі Літвы.
Найбольш вядомы яго 3-томны твор «Мемуары пана Камертона», выдадзены пасмяротна. У «Мемуарах…» апісаны гістарычныя мясціны і помнікі, паданні, песні, звычаі і абрады літоўскага народа на тэрыторыі Курляндыі і Жамойці. Таксама «Мемуары…» змяшчаюць апісанні і звесткі пра стан буйных магнацкіх рэзідэнцый 1820-1840-х гадоў, у тым ліку тышкевічавай Свіслачы, сапегавых Дзярэчына і Ружанаў, радзівілаўскага Нясвіжа, Ляхавічаў часоў гетмана Міхала Масальскага, Зэльвы. Леан Патоцкі пісаў не толькі пра сустрэчы з уладальнікамі рэзідэнцый, але дае і гістарычныя звесткі, паданні, анекдоты пра ўладальнікаў, гісторыю старажытных родаў.
Крыніцы
Літаратура Патоцкі Л. Успаміны пра Тышкевічаву Свіслач, Дзярэчын і Ружану / Л. Патоцкі; укл., прадмова, камент. А. М. Філатавай; пер. з польск. І. У. Саламевіча. — Мн., 1997.
Катэгорыя:Патоцкія Катэгорыя:Навучэнцы Свіслацкай гімназіі Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1830—1831 гадоў