Jolene (Джалін) — песня, напісаная і запісаная амерыканскай кантры-выканаўцай Долі Партан. Яе спрадзюсаваў Боб Фергюсан, запісалі ў студыі RCA Studio B у Нэшвіле, Тэнэсі, 22 мая 1973 года, а выпусцілі ў студзені 1974. Музычныя крытыкі лічаць яе адной з самых яскравых песень кантры-жанру, песня заняла 217-е месца ў спісе «500 вялікіх песень усіх часоў» па версіі часопіса Rolling Stone у 2004 годзе і 63-е месца ў абноўленай версіі спісу ў 2021 годзе. Песня двойчы была намінаваная на Грэмі ў намінацыі «Найлепшае выкананне жаночага кантры-вакалу», у 1975 і зноў у 1976 за запіс у жывым эфіры.
Песню перапявалі на англійскай і іспанскай мовах многія артысты: Aлівія Ньютан-Джон, White Stripes, Майлі Сайрус і Måneskin. Версія Pentatonix 2016 года атрымала Грэмі за найлепшае выкананне дуэтам або групай у стылі кантры. У 2024 годзе Беёнсэ пераспявала песню з вялікімі зменамі ў тэксце; яе версія трапіла ў топ-10 амерыканскага Billboard Hot 100 і брытанскага Official Singles Chart. Крыніцы
Катэгорыя:Песні ЗША